![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб правядзенні апрабацыі пасеваў (пасадак) сельскагаспадарчых раслінДзяржаўная ўстанова "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціну і ахове раслін" звяртае ўвагу суб'ектаў насенняводства, якія займаюцца вытворчасцю насення сельскагаспадарчых раслін (у тым ліку рэпрадукцыйных) аб тым, што адной з умоў для ажыццяўлення рэалізацыі насення сельскагаспадарчых раслін у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства ў галіне насенняводства, з'яўляецца правядзенне апрабацыі пасеваў (пасадак) спецыялістамі дзяржаўных інспекцый па насенняводстве, каранціну і ахове раслін. У выпадку адсутнасці акту апрабацыі насення сельскагаспадарчых раслін, выдадзенага спецыялістамі дзяржаўных інспекцый па насенняводству, каранціну і ахове раслін у адпаведнасці з патрабаваннямі часткі пятай артыкула 16 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб селекцыі і насенняводстве сельскагаспадарчых раслін " рэалізацыя дадзеных насення сельскагаспадарчых раслін забараняецца. Для правядзення апрабацыі пасеваў (пасадак) сельскагаспадарчых раслін суб'ектам насенняводства неабходна звяртацца ў тэрытарыяльныя арганізацыі Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахов раслін. Улічваючы даручэнні Кіраўніка дзяржавы аб пашырэнні пасяўных плошчаў азімага ячменю, азімага рапсу, грэчкі, льна-даўгунца і зернебабовых сельскагаспадарчых раслін асаблівую ўвагу суб'ектам насенняводства неабходна звярнуць на правядзенне апрабацыі дадзеных сельскагаспадарчых раслін. 27.06.2022 Другие новости
09.11.2026
02.11.2026
26.10.2026
19.10.2026
05.10.2026
28.09.2026
21.09.2026
14.09.2026
14.09.2026
31.08.2026
24.08.2026
17.08.2026
10.08.2026
27.07.2026
20.07.2026 | |