![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Назіранне за правядзеннем рэгістрацыйных выпрабаванняў у сезоне 2022 года.Пры дзяржаўнай рэгістрацыі сродкаў аховы раслін і угнаенняў значным этапам з'яўляецца ацэнка іх біялагічнай і гаспадарчай эфектыўнасці. Пасля правядзення выпрабаванняў у палявых і вытворчых умовах распрацоўваюцца рэгламенты (рэкамендацыі) па ўнясенні сродкаў аховы раслін і угнаенняў, якія забяспечваюць іх эфектыўнае і бяспечнае для здароўя чалавека і навакольнага асяроддзя прымяненне.
У цяперашні час на права правядзення рэгістрацыйных выпрабаванняў сродкаў аховы раслін і угнаенняў Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь атэставана 20 навукова-даследчых устаноў і ўстаноў адукацыі аграрнага профілю.
У сезоне 2022 года пастаянна дзеючая рабочая група па назіранні за правядзеннем рэгістрацыйных выпрабаванняў дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціну і ахове раслін» наведала 17 атэставаных устаноў. Праведзены назіранні за выпрабаваннем сродкаў аховы раслін і угнаенняў, якія падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі, на палявых культурах, пладова-ягадных дрэвах і хмызняках, агароднінных культурах адкрытага і закрытага грунту, кветкава-дэкаратыўных раслінах адкрытага і закрытага грунту, у гадавальніках іглічных раслін. Пастаянна дзеючая рабочая група праводзіць назіранне за выкананнем методыкі закладкі палявога вопыту і метадычных указанняў па правядзенні рэгістрацыйных выпрабаванняў для кожнай групы сродкаў аховы раслін і угнаенняў. Таксама павышаная ўвага надаецца адсутнасці фитатаксiчнага дзеяння сродкаў аховы раслін і угнаенняў на расліны.
22 июл 2022 Другие новости
24.02.2025
17.02.2025
10.02.2025
30.01.2025
27.01.2025
20.01.2025
16.01.2025
08.01.2025 |