Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
|
Навіны | |
XII пасяджэнне Каардынацыйнага савета па каранціне раслін дзяржаў-удзельнікаў СНДПад старшынствам Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін», 5 снежня 2023 года ў г. Мінску ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі адбылося XII пасяджэнне Каардынацыйнага савета па каранціне раслін дзяржаў-удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У пасяджэнні Каардынацыйнага савета прынялі ўдзел нацыянальныя арганізацыі па каранціне і ахове раслін Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдова, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Рэспублікі Туркменістан і Рэспублікі Узбекістан. Таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Выканаўчага камітэта СНД, Сакратарыята Каардынацыйнага савета СНД, Харчовай і Сельскагаспадарчай Арганізацыі ААН (ФАО) і Еўрапейскай і Міжземнаморскай арганізацыі каранціне і ахове раслін (ЕОКЗР). На пасяджэнні абмяркоўваліся актуальныя пытанні каранціна раслін. Асаблівая ўвага была нададзена пытанням каранціннага фітасанітарнага стану тэрыторыі дзяржаў-удзельнікаў СНД, вынікам дзейнасці Рабочай групы па пытаннях узаемнага прызнання методык па выяўленні і ідэнтыфікацыі каранцінных аб'ектаў пры ўзаемным гандлі дзяржаў-удзельнікаў СНД, практыкі па прымяненні мер у сферы каранціну раслін адносна рэгуляваных некаранцінных шкодных арганізмаў, перспектывам нарматыўна-прававога рэгулявання ў сферы каранціну раслін. Чарговае пасяджэнне Каардынацыйнага савета па каранціне раслін дзяржаў-удзельнікаў СНД пройдзе ў 2024 годзе пад старшынствам Расійскай Федэрацыі.
06.12.2023 Другие новости
20.01.2025
16.01.2025
08.01.2025
23.12.2024
16.12.2024
09.12.2024
02.12.2024
25.11.2024
18.11.2024 |