![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 студзеня па 1 лютага 2024 годаЗа перыяд з 26 студзеня па 1 лютага 2024 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 5 выпадках выяўлення:– міжземнаморская пладовая муха (Ceratitis capitata Wiedemann) – 1 выпадак у апельсінах свежых (19,86 т); – амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 1 выпадак у насенні харчовага рапсу (20,59 т); – чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 1 выпадак у соевым шроце (67,7 т); – вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 2 выпадка ў таматах свежых (2,304 т) i ў перцы свежым (1,0 т). Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведачна: Міжземнаморская пладовая муха - прадстаўнік мух-пестракрылак, каранцінны аб'ект, небяспечны шкоднік пладовых культур. Распаўсюджана на тэрыторыі многіх краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, Амерыкі, Аўстраліі, Акіяніі. Ceratitis capitata - шырокі паліфаг, аддае перавагу апельсінам, мандарынам, клеменцінам, абрыкосам, персікам, вішні, чарэшні, сліве, хурме, гранатам, інжыру, бананам і г.д. Шкодзяць лічынкі, сілкуючыся мякаццю пладоў, якія цалкам руйнуюцца і становяцца непрыдатнымі для ўжывання ў ежу, хоць вонкавыя прыкметы заражэння на пладах, як правіла, адсутнічаюць. Страты ўраджаю пры масавым развіцці шкодніка могуць складаць ад 80 да 100%. Распаўсюджваецца фітафаг у любой стадыі свайго развіцця (яйка, лічынка, пупарый або імага). Звычайна гэта адбываецца пры экспарце з месцаў пасялення шкодніка разам з заражанымі пладамі, саджанцамі, тарай або глебай. Найбольш эфектыўнымі мерамі барацьбы з распаўсюджваннем міжземнаморскай пладовай мухі з'яўляецца дбайны дагляд партый прадуктаў, знішчэнне або абеззаражанне заражаных пладоў.
5.02.2024 Другие новости
13.04.2026
06.04.2026
23.03.2026
19.03.2026
17.03.2026
16.03.2026
09.03.2026
23.02.2026
09.02.2026
02.02.2026
27.01.2026
26.01.2026
19.01.2026
29.12.2025
22.12.2025 | |