Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
|
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 красавіка 2024 годаЗа перыяд з 19 па 25 красавіка 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках карЗа перыяд з 19 па 25 красавіка 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 6 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 13 выпадках выяўлення: – заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 2 выпадкі на суніцах свежых (1,8 т); – белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) - 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм (80 шт.); – амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 2 выпадкі ў насенні сланечніка харчовага (41,1 т), у насенні сорга (20,0 т) і ў бобах соевых (54,9 т); – чарада волосістая (Bidens рilosa L.) – 2 выпадкі ў шроце соевым (108,08 т); – гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) – 1 выпадак у насенні льну (8,0 т); – вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 3 выпадкі ў таматах свежых (3,564 т). Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведачна: Гарчак паўзучы – злоснае, каранціннае, шматгадовае, корнеатожылкавае пустазелле. Распаўсюджан ў паўднёвых стэпах Еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, у Казахстане, Манголіі, Іране, паўночных раёнах Малой Азіі. Звычайна гэтае пустазелле займае дамінантнае становішча, змяншаючы ўраджай усіх без выключэння сельскагаспадарчых культур. Асноўная прычына высокіх страт на засмечаных гарчаком палях – вострая барацьба з культурнымі раслінамі за вільгаць і пажыўныя рэчывы. Так, пры засмечанасці гарчаком 15 шт./м2 — страты ўраджаю дасягаюць 60%, а пры 80 шт./м2 — большасць культурных раслін поўнасцю гіне. Гэта сапраўдная пагроза для сельскагаспадарчых палёў, угоддзяў і садоў. Распаўсюджваецца гарчак паўзучы з засмечаным збожжам, саломай, сенам, шротам ці разам з транспартнымі сродкамі і абсталяваннем.
29.04.2024 Другие новости
28.10.2024
21.10.2024
14.10.2024
07.10.2024
23.09.2024
09.09.2024
02.09.2024
26.08.2024
19.08.2024 |