![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб сродках аховы раслін, якія прыйшлі ў непрыдатнасцьДзяржаўная ўстанова "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін" даводзіць да Вашай звесткі, што ў адпаведнасці з пунктам 29 артыкула 1 закона Рэспублікі Беларусь ад 25 снежня 2005 года № 77-З "Аб каранціне і ахове раслін" вызначана паняцце непрыдатных сродкаў аховы раслін : сродкі аховы раслін, якія прыйшлі ў непрыдатнасць – сродкі аховы раслін са скончаным тэрмінам прыдатнасці або склад, фізічныя, хімічныя ўласцівасці, прэпаратыўная форма якіх не адпавядае звесткам, указаным у дакуменце, які пацвярджае якасць сродкаў аховы раслін, выдадзеным вытворцам. Таму, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць абыходжанне са сродкамі аховы раслін з 22 красавіка 2024 года, абавязаны спыніць абыходжанне са сродкамі аховы раслін са скончаным тэрмінам прыдатнасці і з неадпаведнасцю якасных паказчыкаў, указаных у дакуменце, які пацвярджае якасць, выдадзеным вытворцам. За парушэнне патрабаванняў заканадаўства ў галіне аховы раслін прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 15 мая 2024 Другие новости
22.04.2024
15.04.2024
10.04.2024
08.04.2024
01.04.2024
25.03.2024
18.03.2024
11.03.2024 |