![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 21 па 27 чэрвеня 2024 годаЗа перыяд з 21 па 27 чэрвеня 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 12 выпадках выяўлення: – заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 2 выпадкі на пятрушке свежай (0,063 т); – белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) - 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм (80 шт.); – чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 4 выпадкі у соевым шроце (270,24 т); – вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 4 выпадкі ў таматах свежых (62,692 т); – вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 2 выпадкі у таматах свежых (20,5 т). Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведачна: Вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (ToBRFV) - вірус, які прадстаўляе пагрозу ўраджаю таматаў і перцаў, страты гэтай гародніны пры яго масавым развіцці могуць дасягаць 80%. Асноўнымі прыкметамі ToBRFV з'яўляюцца: мазаічны малюнак, які з`яўляецца на самым маладым лісці верхавіны і пабегах, у некаторых выпадках можна ўбачыць звужанае лісце; на сцеблях з`яўляюцца некратычныя палосы; на пладах - кропкі і жоўтыя плямы, якія з часам могуць стаць карычневымі. Часам назіраецца дэфармацыя раслін. Вірус ToBRFV можа патрапіць у цяпліцы з насеннем (ён выяўляецца ў абалонцы насення і на іх паверхні) і далей лёгка перадавацца праз заражаныя прылады, рукі, адзенне, глебу і непасрэдна ад расліны да расліны, а таксама апыляльнікамі (пчолы, чмялі) і шкоднікамі (трыпсы, белакрылкі). Таму суб'ектам гаспадарання, рэкамендуецца набываць насенне і пасадачны матэрыял, прааналізаваны на адсутнасць віруса, і прымаць меры па выкананні комплексу фітасанітарных мерапрыемстваў па недапушчэнні яго пранікнення і распаўсюджвання.
1 июл 2024 Другие новости
24.02.2025
17.02.2025
10.02.2025
30.01.2025
27.01.2025
20.01.2025
16.01.2025
08.01.2025 |