Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
|
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 ліпеня 2024 годаЗа перыяд з 19 па 25 ліпеня 2024 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 6 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 13 выпадках выяўлення: - усходняя пладажорка (Grapholita molesta Busck.) - 1 выпадак у персіках свежых (19,2 т); - міжземнаморская пладовая муха (Ceratitis capitata Wiedemann) - 1 выпадак у персіках свежых (7,76 т); - чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 5 выпадкаў у шроце соевым (303,26 т); - амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) - 3 выпадкі ў соі харчовай (103,0 т) і 1 выпадак у шроце соевым (53,2 т); - бурая маніліёзная гніль (Monilinia fructicola (Winter)) - 1 выпадак у абрыкосах свежых (19,452 т); - белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) - 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм (80 шт.). Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведачна: Усходняя пладажорка - небяспечны, каранцінны шкоднік пладовых культур з сямейства ліставертак. Асаблівасцю гэтага віду, у адрозненне ад іншых блізкіх відаў пладажорак (слівовай, яблыннай і інш.), з'яўляецца здольнасць пашкоджваць не толькі плады, але і маладыя пабегі персіка, слівы, абрыкоса, яблыні, грушы, айвы, вішні, чарэшні і шмат іншых культур. Адрадзіўшыяся гусеніцы ўкараняюцца ў верхнюю частку маладога пабега і выгрызаюць усярэдзіне яго падоўжны ход, у выніку чаго верхавіны пашкоджаных пабегаў марнеюць і нікнуць. Месцы ўкаранення гусеніц часта пазначаюцца кропелькамі камедзі і экскрыментамі. Пры пашкоджанні пладоў гусеніцы (2-га і наступных пакаленняў) кормяцца мякаццю, насеннем, часам пранікаюць ўнутр яшчэ не зацвярдзелых костачак. Пры масавым размнажэнні папуляцыя ўсходняй пладажоркі здольна знішчыць ад 50 да 100% ураджаю.
29.07.2024 Другие новости
18.11.2024
11.11.2024
04.11.2024
28.10.2024
21.10.2024
14.10.2024
07.10.2024
23.09.2024
09.09.2024 |