Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
|
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 верасня па 03 кастрычніка 2024 годаЗа перыяд з 20 верасня па 03 кастрычніка 2024 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 24 выпадках выяўлення: – заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 2 выпадакі на на зрэзаных кветках хрызантэм (155 шт.); – белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) - 2 выпадкі на зрэзаных кветках хрызантэм (155 шт.); – гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) - 5 выпадкаў у насенні рапсу харчовага (117,7 т); – чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 14 выпадкаў у шроце соевым (964,15 т); – вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 2 выпадкі ў таматах свежых (16,144 т). Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведачна: Гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) - шматгадовая расліна, якое засмечвае амаль усе палявыя культуры, а таксама сады, агароды, расце на абочынах і адхонах чыгунак і аўтамабільных дарог, па берагах рэк, на лугах, пустках, пашы, у населеных пунктах, пры гэтым на 50-80% можа выцясняць усе іншыя расліны. Гэтаму садзейнічае магутная каранёвая сістэма і хуткі рост. Расліны гарчака паўзучага атрутныя і, у выпадку яго паглынання, выклікаюць атручванні шматлікіх відаў жывёл, а прымесь яго ў збожжы, зялёнай масе, сене ці саломе значна змяншае якасць прадукцыі. Занос гэтага пустазелля адбываецца часцей за ўсё з засмечаным насенным матэрыялам, з сенам, саломай. Акрамя таго, плод-кошык пераносяцца на значныя адлегласці адталымі, паводкавымі і паліўнымі водамі. Паспяховая барацьба з гарчаком паўзучым вельмі цяжкая і ўключае шэраг агратэхнічных і хімічных мерапрыемстваў, таму захаванне каранцінных мер (нагляд за чысцінёй пасяўнога і перавазімага матэрыялу) - галоўная ўмова добрага выніку.
07.10.2024 Другие новости
28.07.2023
10.07.2023
01.06.2023
17.05.2023
17.02.2023 |