Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
|
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 11 па 17 кастрычніка 2024 годаЗа перыяд з 11 па 17 кастрычніка 2024 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 12 выпадках выяўлення: – заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм і 2 выпадка на свежым салаце; – амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 2 выпадкі ў соі харчовай ; – гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) - 1 выпадак у насенні льна харчовага; – чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 6 выпадкаў у шроце соевым. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведачна: Чарада валасістая (Bidens pilosa L.) – небяспечнае каранціннае пустазелле, якое можа быць завезена ў Рэспубліку Беларусь са збожжам кукурузы, соі, соевым шротам і іншымі культурамі з краін, дзе яна шырока распаўсюджана (Амерыка, Афрыка, Азія, Аўстралія). B. pilosa з'яўляецца агрэсіўным відам, чаму спрыяе хуткі рост і вялікі габітус расліны. Яна засмечвае пасевы сельскагаспадарчых культур, расце ў садах, на пашах, а таксама на ўгоддзях не сельскагаспадарчага прызначэння з парушаным прыродным пакровам (пустыры, абочыны дарог), выдатна сябе адчувае на розных відах глеб. Шкоднасць чарады валасістай для сельскагаспадарчай вытворчасці абумоўлена паніжэннем ураджайнасці культур і засмечаннем ўраджая. Экстракты з раслін чарады валасістай запавольваюць прарастанне насення іншых раслін.
21.10.2024 Другие новости
27.12.2021
17.11.2021
15.11.2021
08.11.2021
12.08.2021
04.08.2021 |