![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 13 па 19 снежня 2024 годаЗа перыяд з 13 па 19 снежня 2024 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 3 выпадках выяўлення: – міжземнаморская пладовая муха (Ceratitis capitata Wiedemann) - 1 выпадак у клеменцінах свежых; – амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) - 1 выпадак у насенні сланечніка харчовага; – чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 1 выпадак у шроце соевым. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведачна: Амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) - аднагадовая травяністая расліна сямейства Астравыя, злоснае каранціннае пустазелле. Забруджвае ўсе палявыя культуры, асабліва абганяльныя і збожжавыя. Густа расце на абочынах чыгуначных, шашэйных і грунтавых дарог, па берагах рэк і сажалак, у садах, вінаградніках, на лугах, пашах, полеахоўных лясных палосах, на пустках і іншых неапрацоўваных землях, на вуліцах і на прысядзібных участках. Развіваючы магутную надземную масу і каранёвую сістэму, моцна прыгнятае культурныя расліны, затрудняе іх уборку, зніжае ўрадлівасць глебы, выносячы з яе вялікую колькасць элементаў мінеральнага харчавання. Амброзія расходуе вельмі шмат вады на абразоўванне адзінкі сухога рэчыва, што прыводзіць да высушэння глебы. Зніжае кармавыя якасці сена і пашы, з-за ўтрымання ў яе лісці горкіх эфірных алеяў. Пылок амброзіі выклікае масавыя алергічныя захворванні. У новыя рэгіёны насенне заносіцца з насенным і харчовым матэрыялам, расадай і іншай падкаранціннай прадукцыяй. Натуральнае распаўсюджванне адбываецца з воднымі патокамі, ветрам, птушкамі, з коламі транспартных сродкаў і інш.
23 дек 2024 Другие новости
24.02.2025
17.02.2025
10.02.2025
30.01.2025
27.01.2025
20.01.2025
16.01.2025
08.01.2025 |