![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 14 па 20 лютага 2025 годаЗа перыяд з 14 па 20 лютага 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 2 вiда каранцінных аб'ектаў у 4 выпадках выяўлення: – амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) - 2 выпадкі ў насенні сланечніка харчовага; – чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 2 выпадкі ў шроце соевым. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведка: Амброзія палыналістая - аднагадовая травяністая расліна сямейства Астравыя, небяспечнае каранціннае пустазелле. Забруджвае практычна ўсе палявыя культуры, асабліва моцна палі, занятыя агародніннымі і абганяльнымі, пусткі, абочыны аўтамабільных дарог і чыгунак, а таксама тэрыторыі населеных пунктаў. Эканамічны ўрон ад гэтага пустазелля выяўляецца ў зніжэнні ўраджайнасць культурных раслін, засмечанні гатовай прадукцыі, пагаршэнні якасці кармоў. Таксама амброзія небяспечная для чалавека. Падчас цвіцення яе пылок можа распаўсюджвацца на далёкія адлегласці. Нават у невялікіх колькасцях яна выклікае ў людзей рэзкую алергію. Для прадухілення ўвозу амброзіі палыналістай з імпартнай падкаранціннай прадукцыяй з зон, дзе дадзенае пустазелле шырока распаўсюджаны, рэкамендуецца праводзіць пільны кантроль за насенным матэрыялам і кармамі, сістэматычна абследаваць сельскагаспадарчыя ўгоддзі для выяўлення «першасных» ачагоў пустазелля.
24.02.2025 Другие новости
01.04.2024
25.03.2024
18.03.2024
11.03.2024
04.03.2024
26.02.2024
19.02.2024
12.02.2024
05.02.2024
29.01.2024
22.01.2024
15.01.2024
03.01.2024
26.12.2023
18.12.2023
06.12.2023
04.12.2023
11.11.2023
31.10.2023 |