![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 13 па 19 чэрвеня 2025 годаЗа перыяд з 13 па 19 чэрвеня 2025 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 14 выпадках выяўлення: – заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 2 выпадкі на салаце айсберг і рукколе свежай; – белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 2 выпадкі на зрэзаных кветках хрызантэм; – чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 1 выпадак у шроце соевым; – вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 3 выпадкі ў таматах свежых і 1 выпадак у перцы свежым; – вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 5 выпадкаў у таматах свежых. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. 23.06.2025 Другие новости
18.12.2023
06.12.2023
04.12.2023
11.11.2023
31.10.2023
16.10.2023
12.09.2023
28.07.2023
10.07.2023
01.06.2023
17.05.2023
17.02.2023
22.12.2022
02.12.2022 |