![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 верасня па 2 кастрычніка 2025 годаЗа перыяд з 19 верасня па 02 кастрычніка 2025 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 11 выпадках выяўлення: – заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на салаце айсберг свежым; – белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм; – чарада валасістая (Bidens pilosa L.) – 9 выпадкаў у шроце соевым. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) — каранціннае захворванне, шырока распаўсюджанае на розных відах і гатунках хрызантэм у гадавальніках і цяпліцах у многіх краінах свету. Паражаюцца, у асноўным, лісце, радзей сцеблы і кветкі. На лісцях (верхняй і ніжняй баках) з`яўляюцца невялікія светла-зялёныя або бледна-жоўтыя плямы. З часам плямы павялічваюцца і становяцца ярка-жоўтымі, а іх цэнтр набывае карычневы колер і ўціскаецца ўнутр. Паражоныя ўчасткі могуць павялічвацца ў памерах да двух сантыметраў у дыяметры і становяцца светла-карычневымі. Паражонае лісце, заўчасна адмірае, расліны выглядаюць як абпаленыя. Хворыя лісты часта закручваюцца дадолу. На кветках хвароба выяўляецца ў выглядзе некратычнай крапчатасці з выпадковымі пустуламі. Узбуджальнік хваробы перадаецца з заражанымі чаранкамі і раслінамі хрызантэм, у тым ліку з зрэзанымі кветкамі. Белая іржа хрызантэм лічыцца шкодным захворваннем у краінах, якія займаюцца прамысловай гадоўляй культуры. Масавае паражэнне раслін можа прывесці да знішчэння да 80% ураджаю кветак. Нават слабая ступень паражэння хрызантэм дадзеным захворваннем робіць культуру неканкурэнтаздольнай на рынку. ![]() 6.10.2025 Другие новости
22.09.2025
15.09.2025
08.09.2025
01.09.2025
27.08.2025
25.08.2025
18.08.2025
11.08.2025
04.08.2025
28.07.2025
22.07.2025
14.07.2025
30.06.2025
23.06.2025
16.06.2025
09.06.2025
02.06.2025
29.05.2025 |