![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 23 кастрычніка 2025 года
За перыяд з 17 па 23 кастрычніка 2025 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 9 выпадках выяўлення: – белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм; – амброзія трохраздзельная (Ambrosia trifida L.) – 1 выпадак у насенні растаропшы харчовай; – вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) – 3 выпадкі ў таматах свежых; – вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 2 выпадкі ў таматах свежых і 2 выпадкі ў перцах свежых. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведка: Амброзія трохраздзельная (Ambrosia trifida L.) - каранцінны від квітнеючых раслін сямейства Астравых (Asteraceae). Гэта аднагадовая травяністая расліна, характарызуецца магутнай стрыжневай каранёвай сістэмай і густой надземнай зялёнай масай, звычайна да 2 м у вышыню. Жорсткія сцеблы маюць дравяністую аснову. Большасць лісця размешчаны супратыўна, растуць на хвосціках даўжынёй у некалькі сантыметраў, жалезістыя і шурпатыя па тэкстуры. Від аднадомны. Плод - сямянка авальнай формы, з рабрыстай паверхняй, зелянавата-бурага або чорна-карычневага колеру. Амброзія добра вядома, як шкоднае пустазелле, і ў сваім натуральным арэале, так і ў раёнах, дзе яна з'яўляецца завезеным відам. Расліна засмечвае пасевы сельскагаспадарчых культур, сады, пашы, а таксама ўгоддзі не сельскагаспадарчага прызначэння. Для чалавека A. trifida уяўляе небяспеку, выклікаючы алергічныя рэакцыі. Пустазелле распаўсюджваецца на новае месцапражыванне людзьмі, жывёламі, тэхнікай або праточнай вадой. 27.10.2025 Другие новости
26.06.2019 | |