![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 31 кастрычніка па 6 лiстапада 2025 годаЗа перыяд з 31 кастрычніка па 06 лiстапада 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 14 выпадках выяўлення: – чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 9 выпадкаў у шроце соевым; – гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) - 1 выпадак у насенні гарчыцы; – вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus) – 1 выпадак у таматах свежых; – вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 3 выпадкi ў таматах свежых. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведка: Гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) - шматгадовая расліна, якое засмечвае амаль усе палявыя культуры, а таксама сады, агароды, расце на абочынах і адхонах чыгунак і аўтамабільных дарог, па берагах рэк, на лугах, пустках, пашы, у населеных пунктах, пры гэтым на 50-80% можа выцясняць усе іншыя расліны. Гэтаму садзейнічае магутная каранёвая сістэма і хуткі рост. Расліны гарчака паўзучага атрутныя і, у выпадку яго паглынання, выклікаюць атручванні шматлікіх відаў жывёл, а прымесь яго ў збожжы, зялёнай масе, сене ці саломе значна змяншае якасць прадукцыі. Занос гэтага пустазелля адбываецца часцей за ўсё з засмечаным насенным матэрыялам, з сенам, саломай. Акрамя таго, плод-карзіначка пераносяцца на значныя адлегласці талымі, павадкавымі і паліўнымі водамі. Паспяховая барацьба з гарчаком паўзучым вельмі цяжкая і ўключае шэраг агратэхнічных і хімічных мерапрыемстваў, таму выконванне каранцінных мер (нагляд за чысцінёй пасяўнога і перавазімага матэрыялу) - галоўная ўмова добрага выніку. ![]() 11.11.2025 Другие новости
13.04.2026
06.04.2026
23.03.2026
19.03.2026
17.03.2026
16.03.2026
09.03.2026
23.02.2026
09.02.2026
02.02.2026
27.01.2026
26.01.2026
19.01.2026
29.12.2025
22.12.2025 | |