Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8
Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57

Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 05 па 11 снежня 2025 года

За перыяд з 05 па 11 снежня 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках праведзенага каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозілася ў Рэспубліку Беларусь, было выяўлена 6 відаў каранцінных аб’ектаў у 16 выпадках выяўлення:

заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак у салаце свежым і 1 выпадак у рукале свежай;
міжземнаморская пладовая муха (Ceratitis capitata Wiedemann) – 2 выпадкі ў клеменцінах свежых;
чарада валасістая (Bidens pilosa L.) – 3 выпадкі ў шроце соевым;
вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus) – 2 выпадкі ў таматах свежых;
вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 5 выпадкаў у таматах свежых і 1 выпадак у насенні таматаў;
белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм.

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб’ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведачна: Міжземнаморская пладовая муха – небяспечны каранцінны шкоднік, які пашкоджвае такія культуры, як цытрусавыя, персік, абрыкос, груша, чарэшня, вішня, сліва, яблыня, вінаград, айва, банан, авакада, хурма, інжыр, гранат, фінік і г.д. Асноўную шкоду наносяць лічынкі, якія, сілкуючыся пладамі, выклікаюць іх заўчасны апад. Муха пры яйцакладцы пашкоджвае лупіну плоду, што выклікае развіццё цвілі і гніенне пладоў, тым самым змяншаючы таварныя якасці прадукцыі.

Асноўны спосаб распаўсюджвання – заселеная шкоднікам раслінная прадукцыя; мухі могуць быць перавезены ў транспарце з грузамі, у грузавых і пасажырскіх салонах.

 


15.12.2025

Другие новости

13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года

17.12.2019
Увага!!! Усім удзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці, якія выкарыстоўваюць у міжнародным гандлі драўняны ўпаковачны матэрыял, а таксама займаюцца апрацоўкай і маркіроўкай драўнянага ўпаковачнага матэрыялу

09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах

27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!

26.11.2019
Аб уступленні ў сілу змянення ў пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2017 г. № 35 "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку патаннення насення сельскагаспадарчых раслін"

15.11.2019
Інфармацыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць абыходжанне са сродкамі аховы раслін

02.09.2019
Аб унясенні змяненняў у адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні і адзіны пералік каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюза

26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!


Навіны 181 - 188 из 188
Страницы:

Возврат к списку