![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 снежня 2025 годаЗа перыяд з 12 па 18 снежня 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 14 выпадках выяўлення: – міжземнаморская пладовая муха (Ceratitis capitata Wiedemann) - 2 выпадакі ў клеменцінах свежых і 1 выпадак у мандарынах свежых; – чарада валасістая (Bidens pilosa L.) – 6 выпадкаў у шроце соевым; – вірус плямістага завядання тамата (Tomato spotted wilt virus) - 1 выпадак у таматах свежых; – вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 2 выпадкі ў таматах свежых, 1 выпадак у перцы свежым і 1 выпадак у насенні таматаў. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Вірус плямістага завядання таматаў, часцей за ўсё сустракаецца на таматах, якія гадуюцца ва ўмовах адкрытага грунта. Сімптомы паразы выяўляюцца ў дзвюх формах. Першая - класічная (звычайная) бронзавасць. На адным баку ліставай пласцінкі фарміруюцца адзінкавыя ці шматлікія кольцы, кружкі ці плямы вуглаватай формы. У першыя часы плямы маюць бронзавае адценне, пасля бурэюць з прычыны некрозу. Няспелыя плады пакрыты буйнымі павярхоўнымі канцэнтрычнай структуры плямамі бледна-карычневага колеру. Пры паспяванні пладоў яны набываюць светла-жоўтае адценне. На сцеблах - некратычныя даўгаватыя плямы, вяршыня адмірае. Другая форма - некратычная бронзавасць. Адрозніваецца глыбокім пранікненнем плям у тканіны. З-за гэтага плямы на лісці і хвосціках чорныя, канцэнтрычныя. Лісце ўсыхаюць, а на пладах ўтвараюцца глыбока пранікальныя кольцы карычнева-чорнага колеру. У выніку пагаршаюцца колькасныя і якасныя паказчыкі ўраджайнасці. Шляхі распаўсюджвання віруса наступныя: інфікаваныя расліны для пасадкі або іх часткі (акрамя насення), садавінагародніная прадукцыя (плады паслёнавых культур, салата і іншыя зялёныя культуры) і вірафорныя асобіны пераносчыкаў-трыпсаў.
22.12.2025 Другие новости
13.01.2020
09.12.2019
27.11.2019
26.06.2019 | |