Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8
Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57

Навіны

Асноўныя патрабаванні аб выкананні каранціннага рэжыму ў каранціннай фітасанітарнай зоне

Дзяржаўная ўстанова «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін» у межах сваёй кампетэнцыі інфармуе аб неабходнасці строгага выканання каранціннага рэжыму, устаноўленага пры выяўленні каранціннага аб’екта.

Каранцінны рэжым устанаўліваецца рашэннем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку вызначэння і абазначэння межаў каранціннай фітасанітарнай зоны, устанаўлення, забеспячэння і зняцця каранціннага рэжыму, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.07.2006 № 881.

Асноўная мэта каранціннага рэжыму – не дапусціць распаўсюджвання каранціннага аб’екта, правесці лакалізацыю і ліквідацыю ачага. Каранцінная фітасанітарная зона і працягласць каранціннага рэжыму ўстанаўліваюцца зыходзячы з біялагічных асаблівасцей каранціннага аб’екта.

Пры ўстанаўленні каранціннай фітасанітарнай зоны неабходна строга выконваць усе мерапрыемствы па лакалізацыі і ліквідацыі ачага, прадугледжаныя ў рашэнні мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

Таксама, згодна з пунктам 13 названага Палажэння, у мэтах забеспячэння каранціннага рэжыму забараняецца:

  • высейваць (высаджваць) заражаныя каранціннымі аб’ектамі насенне і пасадачны матэрыял сельскагаспадарчых і іншых культур;
  • выкарыстоўваць зямельныя ўчасткі, на якія ўстаноўлены каранцінны рэжым, для вытворчасці прадукцыі сельскагаспадарчай вытворчасці, якая спрыяе развіццю і распаўсюджванню каранцінных аб’ектаў;
  • захоўваць прадукцыю, заражаную каранціннымі аб’ектамі, у адным памяшканні з незаражанай прадукцыяй;
  • захоўваць заражаную каранціннымі аб’ектамі прадукцыю насыпам;
  • рэалізоўваць за межы каранціннай фітасанітарнай зоны прадукцыю без праходжання дзяржаўнага каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду), які ажыццяўляецца дзяржаўнай установай «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін» і (або) яе тэрытарыяльнымі арганізацыямі;
  • выкарыстоўваць на корм жывёле адходы, якія ўтрымліваюць каранцінныя аб’екты;
  • ажыццяўляць выпас жывёл на выганах і пашах, заражаных каранціннымі аб’ектамі;
  • выкарыстоўваць падкаранцінныя аб’екты (мяшкатара, транспартныя сродкі, інвентар, склады і г.д.) без папярэдняй дбайнай ачысткі або абеззаражвання;
  • вывозіць на палі арганічныя ўгнаенні, атрыманыя пасля выкарыстання прадукцыі (корм, падсцілка і г.д.), заражанай каранціннымі аб’ектамі.

Звяртаем увагу, што парушэнне патрабаванняў і непровядзенне мерапрыемстваў па ліквідацыі ачага заражэння цягне за сабой адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам.


27.01.2026

Другие новости

13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года

17.12.2019
Увага!!! Усім удзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці, якія выкарыстоўваюць у міжнародным гандлі драўняны ўпаковачны матэрыял, а таксама займаюцца апрацоўкай і маркіроўкай драўнянага ўпаковачнага матэрыялу

09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах

27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!

26.11.2019
Аб уступленні ў сілу змянення ў пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2017 г. № 35 "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку патаннення насення сельскагаспадарчых раслін"

15.11.2019
Інфармацыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць абыходжанне са сродкамі аховы раслін

02.09.2019
Аб унясенні змяненняў у адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні і адзіны пералік каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюза

26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!


Навіны 181 - 188 из 188
Страницы:

Возврат к списку