Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8
Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57

Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 29 студзеня 2026 года

За перыяд з 23 па 29 студзеня 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 4 выпадках выяўлення:

заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на шпінаце свежым і 1 выпадак на рукале свежай;

чарада валасістая (Bidens pilosa L.) - 1 выпадак у шроце соевым;

вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 1 выпадак у перцы свежым.

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведка: Чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – небяспечнае каранціннае пустазелле, агрэсіўнае і цяжка выкараняючаяся. Гэта расліна засмечвае пасевы сельскагаспадарчых культур, сады, пашы, а таксама ўгоддзі не сельскагаспадарчага прызначэння. Арэал яго дастаткова шырокі і ахоплівае некалькі кантынентаў: Еўропу, Азію, Амерыку. Шкоднасць B. pilosa выяўляецца ў зніжэнні ўраджайнасці культурных раслін з-за хуткага росту чарады з утварэннем дамінантных зараснікаў. Акрамя гэтага, устаноўлена, што экстракт гэтай расліны інгібіруе прарастанне многіх сельскагаспадарчых культур.

Насенне чарады валасістай могуць быць завезены на тэрыторыю нашай рэспублікі са збожжам і шротам соі, кукурузы, насеннем кветак і іншых культур з краін, дзе пустазелле мае шырокае распаўсюджванне. Калючыя шчацінкі насення лёгка чапляюцца да поўсці жывёл, адзення чалавека і такім чынам разносяцца на далёкія адлегласці.






2.02.2026

Другие новости

13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года

17.12.2019
Увага!!! Усім удзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці, якія выкарыстоўваюць у міжнародным гандлі драўняны ўпаковачны матэрыял, а таксама займаюцца апрацоўкай і маркіроўкай драўнянага ўпаковачнага матэрыялу

09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах

27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!

26.11.2019
Аб уступленні ў сілу змянення ў пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2017 г. № 35 "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку патаннення насення сельскагаспадарчых раслін"

15.11.2019
Інфармацыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць абыходжанне са сродкамі аховы раслін

02.09.2019
Аб унясенні змяненняў у адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні і адзіны пералік каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюза

26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!


Навіны 181 - 188 из 188
Страницы:

Возврат к списку