![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 29 студзеня 2026 годаЗа перыяд з 23 па 29 студзеня 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 4 выпадках выяўлення: – заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на шпінаце свежым і 1 выпадак на рукале свежай; – чарада валасістая (Bidens pilosa L.) - 1 выпадак у шроце соевым; – вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 1 выпадак у перцы свежым. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведка: Чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – небяспечнае каранціннае пустазелле, агрэсіўнае і цяжка выкараняючаяся. Гэта расліна засмечвае пасевы сельскагаспадарчых культур, сады, пашы, а таксама ўгоддзі не сельскагаспадарчага прызначэння. Арэал яго дастаткова шырокі і ахоплівае некалькі кантынентаў: Еўропу, Азію, Амерыку. Шкоднасць B. pilosa выяўляецца ў зніжэнні ўраджайнасці культурных раслін з-за хуткага росту чарады з утварэннем дамінантных зараснікаў. Акрамя гэтага, устаноўлена, што экстракт гэтай расліны інгібіруе прарастанне многіх сельскагаспадарчых культур. Насенне чарады валасістай могуць быць завезены на тэрыторыю нашай рэспублікі са збожжам і шротам соі, кукурузы, насеннем кветак і іншых культур з краін, дзе пустазелле мае шырокае распаўсюджванне. Калючыя шчацінкі насення лёгка чапляюцца да поўсці жывёл, адзення чалавека і такім чынам разносяцца на далёкія адлегласці.
![]() 2.02.2026 Другие новости
04.11.2024
28.10.2024
21.10.2024
14.10.2024
07.10.2024
23.09.2024
09.09.2024
02.09.2024
26.08.2024
19.08.2024
05.08.2024
29.07.2024
22.07.2024
15.07.2024
08.07.2024
01.07.2024
24.06.2024
17.06.2024 | |