![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 6 па 12 сакавiка 2026 годаЗа перыяд з 06 па 12 сакавiка 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 7 выпадках выяўлення: – бактэрыяльная плямістасць гарбузовых культур (Acidovorax citrulli (Shaad et.al.) – 1 выпадак у насенні гарбуза для пасева; – амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 1 выпадак ў насеннi сланечнiка харчовага; – вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 5 выпадкаў у таматах свежых. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Бактэрыяльная плямістасць гарбузовых культур - небяспечнае каранціннае захворванне, якое развіваецца на раслінах сямейства гарбузовыя: кавуне, дыне, агурку, патысоне, кабачку, розных відах гарбузоў і інш. Шкоднасць выяўляецца ў гібелі ўсходаў, некрозах лісця і пладоў, што прыводзіць да значнага зніжэння ўраджайнасці (да 90% на палях кавуноў у ЗША) і якасці вырабленай прадукцыі. Узбуджальнік захоўваецца на працягу некалькіх гадоў на насенні раслін-гаспадароў. Далей, бактэрыі з заражоннага насення інфіцыруюць расаду, на стадыі выхаду семядолі з насеннай кажуры. А. citrulli распаўсюджваецца па расліне ад ліста да плода падчас дажджу або паліву, пранікаючы ў плод праз вусце. Маленькія, насычаныя вадой пашкоджанні, спрыяюць хуткаму развіццю хваробы. Асноўным спосабам распаўсюджвання з'яўляюцца насенне або пашкоджанныя плады, якія часта распадаюцца ў полі, могуць заставацца ў глебе і інфіцыраваць яе. Таксама гэтаму ў палявых умовах спрыяе працэс дажджавання культур. Пашырэнню арэала захворвання на вялікія адлегласці садзейнічае міжнародны гандаль насеннем і пасадачным матэрыялам. ![]() 16.03.2026 Другие новости
04.11.2024
28.10.2024
21.10.2024
14.10.2024
07.10.2024
23.09.2024
09.09.2024
02.09.2024
26.08.2024
19.08.2024
05.08.2024
29.07.2024
22.07.2024
15.07.2024
08.07.2024
01.07.2024
24.06.2024
17.06.2024 | |