![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 13 па 19 сакавіка 2026 годаЗа перыяд з 13 па 19 сакавіка 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 9 выпадках выяўлення: – заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на суніцах свежых і 1 выпадак на зеляніне свежай (салат Фрысэ); – паўдневаамерыканская таматная моль (Tuta absoluta (Meyrick) – 1 выпадак у таматах свежых; – белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 2 выпадкi на зрэзаных кветках хрызантэм; – амброзія трохраздзельная (Ambrosia trifida L.) – 1 выпадак у шроце соевым; – вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 3 выпадкі ў таматах свежых. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведка: Паўдневаамерыканская таматная моль - небяспечны шкоднік, які пашкоджвае і знішчае таматы ў адкрытым і закрытым грунце. Акрамя таматаў, Т. absoluta пашкоджвае іншыя агароднінныя культуры сямейства Пасленавых (бульба, баклажан, перац і іншыя). Шкодзяць вусені, якія сілкуюцца тканінамі ліста, утвараючы на яго паверхні міны (плямы) няправільнай формы. Унутры гэтых мін могуць быць як самі вусені, так і прадукты іх жыццядзейнасці. У выніку ліст тамата становіцца падобным на паўпразрыстую марлю, пры гэтым захоўвае сваю форму. Пашкоджваюць вусені і плады таматаў, спрыяючы іх загніванню і істотна зніжаючы таварныя якасці. Крыніцай распаўсюджвання таматнай молі могуць быць пашкоджаныя плады з вусенямі молі; расада з яйкамі або вусенямі; пападанне матылькоў у летні перыяд з прыцяплічнай тэрыторыі (матылі добра самастойна лётаюць, падхопленыя ветрам пераносяцца на значныя адлегласці). ![]() 23.03.2026 Другие новости
13.04.2026
06.04.2026
19.03.2026
17.03.2026
16.03.2026
09.03.2026
23.02.2026
09.02.2026
02.02.2026
27.01.2026
26.01.2026
19.01.2026
29.12.2025
22.12.2025 | |