![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб змяненні пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 5 красавіка 2022 г. № 32На падставе абзаца трэцяга артыкула 91 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур» Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Унесці ў пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 5 красавіка 2022 г. № 32 «Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур» наступныя змяненні: 1.1. з прэамбулы словы «, падпункта 5.1 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2011 г. № 867,» выключыць; 1.2. з дадаткаў 1 і 2 да гэтай пастановы словы «прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), месца жыхарства індывідуальнага прадпрымальніка;» і «прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) індывідуальнага прадпрымальніка;» выключыць; 1.3. з падпункта 1.3.1 пункта 1 Рэгламента адміністрацыйнай працэдуры, якая ажыццяўляецца ў адносінах да суб’ектаў гаспадарання, па падпункце 7.10.1 «Атрыманне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку аховы раслін або ўгнаення пры дзяржаўнай рэгістрацыі сродку аховы раслін або ўгнаення», зацверджанага гэтай пастановай, словы «і індывідуальных прадпрымальнікаў» выключыць; 1.4. з падпункта 1.3.1 пункта 1 Рэгламента адміністрацыйнай працэдуры, якая ажыццяўляецца ў адносінах да суб’ектаў гаспадарання, па падпункце 7.10.2 «Атрыманне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку аховы раслін або ўгнаення пры змене прэпаратыўнай формы або ўтрымання дзеючага рэчыва зарэгістраванага сродку аховы раслін або ўгнаення», зацверджанага гэтай пастановай, словы «і індывідуальных прадпрымальнікаў» выключыць; 1.5. з падпункта 1.3.1 пункта 1 Рэгламента адміністрацыйнай працэдуры, якая ажыццяўляецца ў адносінах да суб’ектаў гаспадарання, па падпункце 7.10.3 «Атрыманне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку аховы раслін або ўгнаення з мэтай рознічнага продажу насельніцтву або пры пашырэнні сферы прымянення зарэгістраванага сродку аховы раслін або ўгнаення», зацверджанага гэтай пастановай, словы «і індывідуальных прадпрымальнікаў» выключыць; 1.6. з падпункта 1.3 пункта 1 Рэгламента адміністрацыйнай працэдуры, якая ажыццяўляецца ў адносінах да суб’ектаў гаспадарання, па падпункце 7.10.4 «Атрыманне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку аховы раслін або ўгнаення пры змене гандлёвай назвы зарэгістраванага сродку аховы раслін або ўгнаення альбо ў выпадку змены заяўніка, пры змене вытворцы ўгнаення», зацверджанага гэтай пастановай, словы «і індывідуальных прадпрымальнікаў» выключыць; 1.7. з падпункта 1.3 пункта 1 Рэгламента адміністрацыйнай працэдуры, якая ажыццяўляецца ў адносінах да суб’ектаў гаспадарання, па падпункце 7.10.5 «Атрыманне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку аховы раслін або ўгнаення для фасавання зарэгістраванага сродку аховы раслін або ўгнаення», зацверджанага гэтай пастановай, словы «і індывідуальных прадпрымальнікаў» выключыць; 1.8. з падпункта 1.3.1 пункта 1 Рэгламента адміністрацыйнай працэдуры, якая ажыццяўляецца ў адносінах да суб’ектаў гаспадарання, па падпункце 7.10.6 «Атрыманне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку аховы раслін або ўгнаення пры пашырэнні сферы прымянення па культурах або прызначэнні зарэгістраванага сродку аховы раслін або ўгнаення», зацверджанага гэтай пастановай, словы «і індывідуальных прадпрымальнікаў» выключыць; 1.9. з падпункта 1.3.1 пункта 1 Рэгламента адміністрацыйнай працэдуры, якая ажыццяўляецца ў адносінах да суб’ектаў гаспадарання, па падпункце 7.10.7 «Атрыманне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку аховы раслін пры пашырэнні сферы прымянення па пераліку малых культур зарэгістраванага сродку аховы раслін», зацверджанага гэтай пастановай, словы «і індывідуальных прадпрымальнікаў» выключыць; 1.10. з падпункта 1.3.1 пункта 1 Рэгламента адміністрацыйнай працэдуры, якая ажыццяўляецца ў адносінах да суб’ектаў гаспадарання, па падпункце 7.10.8 «Атрыманне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродку аховы раслін або ўгнаення пры пашырэнні спектру прымянення, удакладненні рэгламенту прымянення, змяненні нормы расходу зарэгістраванага сродку аховы раслін або ўгнаення», зацверджанага гэтай пастановай, словы «і індывідуальных прадпрымальнікаў» выключыць. 2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання. 6.04.2026 Другие новости
13.04.2026
06.04.2026
23.03.2026
19.03.2026
17.03.2026
16.03.2026
09.03.2026
23.02.2026
09.02.2026
02.02.2026
27.01.2026
26.01.2026
19.01.2026
29.12.2025
22.12.2025 | |