Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8
Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57

Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 чэрвеня па 1 ліпеня 2026 года

За перыяд з 26 чэрвеня па 1 ліпеня 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiды каранцінных аб'ектаў у 9 выпадках выяўлення:

бурая маніліёзная гніль (Monilinia fructicola (Winter) - 1 выпадак у чарэшні свежай;

чарада валасістая (Bidens pilosa L.) - 5 выпадкаў у шроце соевым;

вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus)  - 2 выпадка ў таматах свежых;

вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 1 выпадак у перцы свежым.

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведка: Бурая маніліёзная гніль – небяспечнае каранціннае захворванне пладовых культур, у асноўным костачкавых. Шкоднасць заключаецца ў значным зніжэнні ўраджаю, за кошт пашкоджвання кветак, лісця, пабегаў і пладоў. Страты ўраджаю складаюць ад 20 да 70% і могуць значна павялічвацца пры павышанай вільготнасці і ўмераных тэмпературах. Асноўныя сімптомы - бурае завяданне і засыханне кветак і пабегаў (што нагадвае апёк), а таксама загніванне пладоў з утварэннем шэрых падушачак (парадохій) на іх паверхні, якія хутка разрастаюцца, ахопліваючы ўвесь плод. Гнілыя плады могуць заставацца на дрэве, муміфіцыравацца. Бурая маніліёзная гніль распаўсюджваецца праз заражаны пасадачны матэрыял і свежыя плады. Таму важна, праводзіць пільны каранцінны фітасанітарны кантроль кожнай імпартнай партыі пасадачнага матэрыялу і свежай пладовай прадукцыі.





6.07.2026

Другие новости

02.09.2019
Аб унясенні змяненняў у адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні і адзіны пералік каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюза

26.06.2019
Увага! Небяспечны каранцінны шкоднік - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!


Навіны 201 - 202 из 202
Страницы:

Возврат к списку