![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 21 па 27 жніўня 2026 годаЗа перыяд з 21 па 27 жніўня 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiды каранцінных аб'ектаў у 5 выпадках выяўлення: – усходняя пладажорка (Grapholita molesta (Busck) - 1 выпадак у нектарынах свежых; – бурая маніліёзная гніль (Monilinia fructicola (Winter) - 2 выпадка ў нектарынах і ў сліве свежых; – бактэрыяльная плямістасць гарбузовых культур (Acidovorax citrulli (Shaad et.al.) – 1 выпадак у гарбузах свежых; – амброзія трохраздзельная (Ambrosia trifida L.) – 1 выпадак у шроце соевым. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведка: Усходняя пладажорка з'яўляецца адным з асабліва небяспечных каранцінных шкоднікаў саду, пашкоджваючы персік, абрыкос, чарэшню, сліву, грушу, яблыню, айву, міндаль, глог, кізільнік. Найбольшая шкода адзначана на персіках і нектарынах. Шкодзяць гусеніцы. У выніку іх харчавання назіраюцца завяданне верхавінных лісцяў на пашкоджаных пабегах, вылучэнні камедзі, наяўнасць свідравой мукі, характэрныя хады ў пладах. У асобныя гады Grapholita molesta можа пашкоджваць 12,2-18,4% пабегаў пладовых культур і 25,0-38,2% іх пладоў. Страты ўраджаю ад шкодніка дасягаюць 50 працэнтаў. Распаўсюджваецца шкоднік у стадыі гусеніцы з пладамі, саджанцамі і тронкамі, размяшчаючыся ў шчыльным кокане пад карой, галінкамі, у расколінах штамба. Матылёк здольны здзяйсняць невялікія міграцыйныя пералёты ў пошуках кармавых раслін (самкі на 30-50 м, самцы ў пошуках самак - 250-300 м). ![]() 31.08.2026 Другие новости
21.04.2025
14.04.2025
07.04.2025
07.04.2025
31.03.2025
17.03.2025
03.03.2025
24.02.2025
17.02.2025
10.02.2025
30.01.2025
27.01.2025
20.01.2025
16.01.2025
08.01.2025
23.12.2024
16.12.2024
09.12.2024 | |