![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 лістапада 2019 годаДзяржаўная ўстанова «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» інфармуе, што ў перыяд з 22 па 28 лістапада 2019 года дзяржаўнымі інспектарамі па каранціну раслін у імпартных падкаранцінных грузах, якія ідуць у Рэспубліку Беларусь, выяўлена ў 6 выпадках 4 віды каранцінных аб'ектаў для дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза: - Амброзія палынналiстная (Ambrosia artemisiifolia L.) – 3 выпадкі ў шроце сланечнікавым (176, 25 т) з Украіны; - чарада валасістая (Bidens pilosa L–) - 1 выпадак у шроце соевым (70,22 т) з Украіны; - амерыканская таматная моль (Tuta absoluta Meyrick) – 1 выпадак у таматах свежых (0,045 т) з Літвы (паходжанне - Нідэрланды); - павітуха палявая (Cuscuta campestris Yuncker) – 1 выпадак у насенні люцэрны (5 т) з Расійскай Федэрацыі. Таксама ў зрэзаных хрызантэмах (2860 шт.), якія ідуць транзітам са Славакіі (паходжанне - Нідэрланды) у Расійскую Федэрацыю, у 1 выпадку выяўлены заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande). Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. 2 дек 2019 Другие новости
24.02.2025
17.02.2025
10.02.2025
30.01.2025
27.01.2025
20.01.2025
16.01.2025
08.01.2025 |