![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб унясенні змяненняў у адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні і адзіны пералік каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюзаДзяржаўная ўстанова "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін" паведамляе, што рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 8 жніўня 2019 года № 74 "Аб унясенні змяненняў у некаторыя рашэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі" зацверджаны змяненні ў адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні, што прад'яўляюцца да падкаранціннай прадукцыі і падкаранцінных аб'ектаў на мытнай тэрыторыі і на мытнай мяжы Еўразійскага эканамічнага саюза, і ў Адзіны пералік каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Найбольш істотным змяненнем паводле гэтага рашэння з'яўляецца дапаўненне Адзінага пераліку каранцінных аб'ектаў Еўразійскага эканамічнага саюза новым каранцінным аб'ектам - карлікавая галавешка пшаніцы (Tilletia controversa Kuhn), а таксама спецыяльных каранцінных фітасанітарных патрабаванняў, што прад'яўляюцца да збожжа пшаніцы, месліна, трыцікале (коды ТН ЗЭД ЕАЭС 1001 19 000 0, 1001 99 000 0, 1008 60 000 0), патрабаваннем аб паходжанні з зон і (або) месцаў вытворчасці, свабодных ад названага шкоднага арганізма. Рашэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 8 жніўня 2019 года № 74 уступіць у сілу 12 верасня 2019 года. З яго тэкстам можна азнаёміцца на прававым партале Еўразійскага эканамічнага саюза (https://docs.eaeunion.org/docs/ru-ru/01422750/cncd_13082019_74). 2.09.2019 Другие новости
11.08.2025
04.08.2025
28.07.2025
22.07.2025
14.07.2025
30.06.2025
23.06.2025
16.06.2025
09.06.2025
02.06.2025
29.05.2025
26.05.2025
12.05.2025
26.04.2025
21.04.2025
14.04.2025
07.04.2025
07.04.2025
31.03.2025 |