Кантрольна-таксікалагічная лабараторыя

Агульная інфармацыя

Кантрольна-таксікалагічная лабараторыя (далей КТЛ) ДУ "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін" акрэдытаваная на адпаведнасць міжнароднаму стандарту СТБ ІСО / МЭК 17025, мае штат кваліфікаваных спецыялістаў, забяспечана сучасным выпрабавальным і вымяральным абсталяваннем.

Асноўныя напрамкі дзейнасці лабараторыі:

  • вызначэнне паказчыкаў якасці і бяспекі ў прадукцыі раслінаводства і прадуктах перапрацоўкі:
  • вызначэнне фізіка-хімічных паказчыкаў;
  • вызначэнне радыенуклідаў;
  • вызначэнне цяжкіх металаў і таксічных элементаў;
  • вызначэнне мікатаксінаў.
  • вызначэнне рэшткавых колькасцяў пестыцыдаў;
  • вызначэнне нітратаў;
  • вызначэнне якасці сродкаў аховы раслін.
  • вызначэнне якасці пратручвання насення.
  • вызначэнне цыст бульбяной і цукровабурачнай нематоды ў глебавых узорах

Правядзенне аналізаў узораў падкаранціннай прадукцыі метадам палімеразнай-ланцуговай рэакцыі (ПЛР) на выяўленне узбуджальнікаў захворванняў раслін:

- Бактэрыяльны вiлт кукурузы

- Непавiрус кальцавой плямістасці тамата

- Непавiрус кальцавой плямістасці тытуню

- Бактэрыяльны апёк пладовых культур

- Пацiвiрус шаркі (воспы) сліў

- Вiроiд верацёнападобны[ клубняў бульбы

- Бурая гнілата бульбы

- Кальцавая бактэрыяльная гнілата бульбы

У лабараторыі праводзяцца работы па адаптацыі метадаў кантролю якасці сродкаў аховы раслін, што паступаюць на рэгістрацыю і перарэгістрацыю ў Рэспубліцы Беларусь.

Спецыялісты кантрольна-таксікалагічнай лабараторыі пастаянна ўдасканальваюць узровень сваёй прафесійнай падрыхтоўкі на курсах павышэння кваліфікацыі, прымаюць удзел у тэматычных семінарах і канферэнцыях.

Кантрольна-таксікалагічная лабараторыя ўдзельнічае ў міжлабараторных параўноўваннях.

За дзейнасцю кантрольна-таксікалагічнай лабараторыі праводзіцца перыядычны кантроль экспертамі РУП "Беларускі дзяржаўны цэнтр акрэдытацыі".

КТЛ ДУ "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін" з'яўляецца вядучай лабараторыяй і ажыццяўляе метадычнае кiраўнiцтва лабараторыямі абласных дзяржаўных інспекцый па насенняводству, каранціну і ахове раслін