Агульная інфармацыя
Кантрольна-таксікалагічная лабараторыя (далей - КТЛ) ДУ "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін" акрэдытавана на адпаведнасць міжнароднаму стандарту СТБ ІСО / МЭК 17025, мае штат кваліфікаваных спецыялістаў, забяспечана сучасным выпрабавальным і вымяральным абсталяваннем.
Асноўныя напрамкі дзейнасці лабараторыі:
- Вызначэнне паказчыкаў якасці і бяспекі ў прадукцыі раслінаводства і прадуктаў перапрацоўкі;
- Вызначэнне фізіка-хімічных паказчыкаў;
- Вызначэнне радыенуклідаў;
- Вызначэнне цяжкіх металаў і таксічных элементаў;
- Вызначэнне мікатаксінаў;
- Вызначэнне рэшткавых колькасцяў пестыцыдаў;
- Вызначэнне нітратаў;
- Вызначэнне якасці сродкаў аховы раслін;
- Вызначэнне якасці пратручвання насення;
- Вызначэнне цыст бульбяной і цукровабурачнай нематоды ў глебавых узорах.
Правядзенне аналізаў узораў падкаранціннай прадукцыі метадам палімеразнай-ланцуговай рэакцыі (ПЛР) на выяўленне ўзбуджальнікаў захворванняў раслін:
- Бактэрыяльны вiлт кукурузы;
- Непавiрус кальцавой плямістасці тамата;
- Непавiрус кальцавой плямістасці тытуню;
- Актэрыяльны апёк пладовых культур;
- Пацiвiрус шаркі (воспы) сліў;
- Вiроiд верацёнападобны клубняў бульбы;
- Бурая гнілата бульбы;
- Кальцавая бактэрыяльная гнілата бульбы;
У лабараторыі праводзяцца работы па адаптацыі метадаў кантролю якасці сродкаў аховы раслін, што паступаюць на рэгістрацыю і перарэгістрацыю ў Рэспубліцы Беларусь.
Спецыялісты кантрольна-таксікалагічнай лабараторыі пастаянна ўдасканальваюць узровень сваёй прафесійнай падрыхтоўкі на курсах павышэння кваліфікацыі, прымаюць удзел у тэматычных семінарах і канферэнцыях.
Кантрольна-таксікалагічная лабараторыя ўдзельнічае ў міжлабараторных параўноўваннях.
За дзейнасцю кантрольна-таксікалагічнай лабараторыі праводзіцца перыядычны кантроль экспертамі РУП "Беларускі дзяржаўны цэнтр акрэдытацыі".
КТЛ ДУ "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін" з'яўляецца вядучай лабараторыяй і ажыццяўляе метадычнае кiраўнiцтва лабараторыямі абласных дзяржаўных інспекцый па насенняводству, каранціну і ахове раслін.
У штаце лабараторыі 20 спецыялістаў.
Загадчык лабараторыяй - Бабак Арцём Аляксандравіч
Намеснік загадчыка лабараторыяй - Барэйка Наталля Юр'еўна
Намеснік загадчыцы лабараторыяй - Дзянiсевiч Веранiка Вiтальеўна
Кантактная інфармацыя:
Мінскі раён, п. Юбілейны, вул. Камунальная, 9а
Тэлефоны: (+375 17) 517-48-07, 517-45-79, 517-48-66
Электронная пошта: ktl-insp@ggiskzr.by
|