Функцыі лабараторыі

Функцыі лабараторыі

1. Ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за якасцю прымяняемых і вырабляемых у Рэспубліцы Беларусь сродкаў аховы раслін, а таксама за выкананнем рэгламентаў іх бяспечнага прымянення.

2. Адаптацыя метадаў вызначэння масавай долі дзеючых рэчываў у сродках аховы раслін і паўнаты пратручвання пасяўнога і пасадачнага матэрыялу.

Для правядзення адаптацыі методык неабходна:

  • Пісьмова звярнуцца на адрас Дзяржаўнай установы "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін" на імя дырэктара з просьбай заключыць дагавор на выкананне работ па адаптацыі метаду вызначэння масавай долі дзеючага рэчыва ў прэпаратыўнай форме пестыцыду і (або) метаду вызначэння паўнаты пратручвання насення (у выпадку рэгістрацыі пратручвальнікаў).
  • Падаць у кантрольна-таксікалагічную лабараторыю:

- арыгінал аналітычнага метаду на мове вытворцы і рускай мове;

- інфармацыю аб прэпаратыўнай форме САР з указаннем фізіка-хімічных уласцівасцяў прэпаратыўнай формы САР і яго прызначэння;

- нармаваныя значэнні паказчыкаў якасці прэпаратыўнай формы САР і іх дапушчальныя адхіленні;

- аналітычныя стандарты дзеючых рэчываў прэпаратыўнай формы САР у колькасці не менш за 0,25 г (для глiфасат і манкацэб змяшчаюць САР не менш за 1 г) з сертыфікатамі адпаведнасці і суправаджальнымі дакументамі (ТТН, СМR);

- хімічнае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў якасці ўнутранага стандарту (пры патрабаваннях аналітычнага метаду) у колькасці дастатковай для правядзення не менш за 30 вызначэнняў, з сертыфікатам адпаведнасці і суправаджальнымі дакументамі (ТТН, СМR);

- эталонны ўзор прэпаратыўнай формы САР у колькасці не менш за 250 см3 з сертыфікатам аналізу па нарміраваным паказчыкам на партыю, ад якой ён быў адабраны і суправаджальнымі дакументамі (ТТН, СМR);

- эталонныя ўзоры пратручанага насення культур на якіх рэгіструецца САР (пратручвальнікаў) з дакументам, які пацвярджае паўнату пратручвання і ўказаннем нормы расходу САР і працоўнай вадкасці на тону насення.

  • Заключыць з Дзяржаўнай установай "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін" дагавор на выкананне работ па адаптацыі (распрацоўцы) аналітычных метадаў. Дагавор можа быць заключаны толькі пры наяўнасці ўсіх вышэйпералічаных дакументаў і матэрыялаў. Тэрміны выканання даравора агаворваюцца пры яго заключэнні з улікам загружанасці лабараторыі.

3. Атрыманне і мытная ачыстка эталонных узораў сродкаў аховы раслін, эталонных узораў пратручваня насення і аналітычных стандартаў.

Для перасылкі аналітычных стандартаў дзеючых рэчываў, эталонных узораў сродкаў аховы раслін і пратручанага насення неабходна:

  • Пісьмова звярнуцца на адрас Дзяржаўнай установы "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін" на імя дырэктара з просьбай заключыць дагавор на атрыманне і мытную ачыстку высылаемага груза.
  • Заключыць дагавор на атрыманне груза. Эталонныя ўзоры прадастаўляюцца бясплатна з указаннем кошту для мытных мэт. Выдаткі па атрыманні груза нясе адпраўнік, дагавор заключаецца да атрымання груза.
  • Падаць у Дзяржаўную ўстанову "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін" завераныя копіі суправаджальных дакументаў на груз (iнвайс; сертыфікат аналізу на прэпарат з указаннем №-ра партыі; сертыфікат на аналітычны стандарт з указаннем поўнай хімічнай назвы, структурнай і эмпірычнай формул, назвы адпаведнага назве дзеючага рэчыва прэпаратыўнай формы САР і масавай долі чыстага хімічнага рэчыва ў аналітычным стандарце).
  • Для ўвозу эталонных узораў пратручанага насення прадаставіць у ДУ "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін" завераныя копіі суправаджальных дакументаў (iнвайс; акт пратручвання насення з указаннем назвы пратручвальнікаў, яго дзеючых рэчываў і нормы расходу пратручвальнікаў на тону насення або пасяўную адзінку; фітасанітарны сертыфікат краіны адпраўніка).

Атрыманыя аналітычныя стандарты дзеючых рэчываў, эталонныя ўзоры сродкаў аховы раслін і пратручанае насенне выкарыстоўваюцца толькі для адаптацыі аналітычных метадаў у кантрольна-таксікалагічнай лабараторыі і не могуць быць перададзены іншым арганізацыям.