Да ўвагі фізічных асоб, якія перасякаюць мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза
У адпаведнасці з зацверджанымі Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 30 лістапада 2016 г. № 157 Адзінымі карантыннымі фітасанітарнымі патрабаваннямі, якія прад'яўляюцца да падкаранціннай прадукцыі і падкаранцінных аб'ектаў на мытнай мяжы і на мытнай тэрыторыі Еўразійскаго эканамічнаго саюза, увоз на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза кожнай партыі падкаранціннай прадукцыі высокай фітасанітарнай рызыкі ажыццяўляецца ў суправаджэнні фітасанітарнага сертыфіката, выдадзенага ўпаўнаважаным органам па каранціну раслін краіны-экспарцёра і (або) краіны-рээкспарцёра.
Увоз на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза (далей - Саюз) падкаранціннай прадукцыі высокай фітасанітарнай рызыкі агульнай вагой не больш за 5 кілаграмаў за выключэннем насеннага і пасадачнага матэрыялу (уключаючы насенную і харчовую бульбу і матэрыял для селекцыйных і навукова-даследчых мэт), а таксама 1 дыню, 1 кавун, 1 гарбуз, не больш за 3 букеты кветак, што перамяшчаюцца праз мытную мяжу Саюза ў міжнародных паштовых адпраўленнях, суправаджаемым і не суправаджаемым багажы пасажыраў судоў, самалётаў, пасажырскіх вагонаў, аўтатранспартных сродкаў, членаў экіпажаў судоў, самалётаў, цягніковых брыгад і вадзіцеляў аўтатранспартных сродкаў, дазваляецца аднаму пасажыру без суправаджэння фітасанітарных сертыфікатаў.
Насенны і пасадачны матэрыял (уключаючы насенную і харчовую бульбу і матэрыял для селекцыйных і навукова-даследчых мэт) пры ўвозе на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза і перамяшчэнні па мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза павінен суправаджацца фітасанітарным сертыфікатам, выдадзеным упаўнаважаным органам па каранціну раслін краіны-экспарцёра і (або) краіны-рээкспарцёра.
|