Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 красавіка 2024 года

За перыяд з 12 па 18 красавіка 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 2 вiда каранцінных аб'ектаў у 12 выпадках выяўлення:

паўдневаамерыканская таматная моль (Tuta absoluta (Meyrick) - 4 выпадка ў таматах свежых (2,86 т);

вірус карычневай маршчыністай пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 8 выпадкаў у таматах свежых (22,71 т).

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведкава: Вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата з'яўляецца сур'ёзнай праблемай для вытворцаў таматаў і перцаў, асноўных раслін-гаспадароў. Эканамічныя страты ў выніку заражэння вірусам звязаны з прыгнётам расліны-гаспадара, зніжэннем ураджайнасці і таварных якасцяў пладоў тамата і перцу, так за 4 месяцы вегетацыі заражаных раслін іх ураджайнасць зніжаецца да 50 %. Сімптомы праявы ToBRFV на раслінах: хлароз, мазаісты малюнак і плямістасць, якая часцей за ўсе назіраецца на маладых лісціках і бакавых парастках. Таксама адзначаюць уздзьмутасць і дэфармацыю ў выглядзе звужэння ліставой пласцінкі. Пры моцным паражэннi адбываецца завяданне, а потым пажаўценне і гібель раслiны. Галоўным шляхам распаўсюджвання ToBRFV на вялiкiя адлегласці з'яўляецца насенне, дзе інфекцыя захоўваецца некалькіх гадоў. З заражанага насення патаген інфектуе маладыя праросткі і перадаецца ў час пікіравання ці прышчэпа, г.зн. на ўсіх этапах фармавання раслін да iх пасадкі на пастаяннае месца вегетацыі. Далей ад расліны да расліны вірус эфектыўна перадаецца механічна пры доглядавых працах, г.зн. падвязванне, выдаленне ліста, збор пладоў і інш. У выпадку апрацоўкі таматаў і перцаў на гідрапоніцы вірус распаўсюджваецца з пажыўным растворам, аднак дадзеная крыніца інфекцыі меней значная ў параўнанні з механічнай перадачай віруса.



22.04.2024

Іншыя навіны

08.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 сакавіка па 04 красавіка 2024 года

01.04.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 сакавіка 2024 года

25.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 15 па 21 сакавіка 2024 года

19.03.2024
Аб выяўленні парушэнняў заканадаўства ў галіне аховы раслін у ходзе правядзення мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару суб'ектаў гаспадарання ў 2023 годзе

18.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 08 па 14 сакавіка 2024 года

11.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 01 па 07 сакавіка 2024 года

05.03.2024
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

04.03.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 23 па 29 лютага 2024 года

26.02.2024
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 16 па 22 лютага 2024 года

23.02.2024
Са Святам!


Навіны 11 - 20 из 116
Страницы:

Зварот да спісу