Аб арганізацыі
Дзяржаўная ўстанова «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін» створана ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.01.2003 г. № 40 "Аб удасканаленні кіравання арганізацыямі аграпрамысловага комплексу"
Галоўнай задачай арганізацыі з'яўляецца ажыццяўленне дзяржаўнага нагляду за выкананнем рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі заканадаўчых і іншых прававых актаў па пытаннях насенняводства, каранціну і аховы раслін, ахова тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад пранікнення і распаўсюджвання каранцінных і іншых небяспечных шкодных арганізмаў, ацэнка фітасанітарнага стану сельгасугоддзяў, распрацоўка прагнозаў распаўсюджвання і развіцця шкоднiкаў, хвароб раслін і пустазелля, аналіз якасці і рэшткавых колькасцяў пестыцыдаў, нітратаў і радыёнуклідаў у прадукцыі раслінаводства, рэгістрацыя хімічных і біялагічных сродкаў аховы раслін і многае іншае.
САМАЕ ВАЖНАЕ I АКТУАЛЬНАЕ ЗА АПОШНI ЧАС
Увага! Асабліва небяспечны каранцінны шкоднік - карычнева-мармуровы клоп!
Дзяржаўная ўстанова «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін» інфармуе суб'екты гаспадарання, якія займаюцца ўвозам насення сельскагаспадарчых раслін на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з краін Еўрапейскага Саюза аб тым, што азнаёміцца з афіцыйнымі формамі этыкетак, якія выдаюцца кампетэнтнымі органамі па сертыфікацыі насення Еўрапейскага Саюза пры рэалізацыі насення, можна на сайце Еўрапейскай асацыяцыі агенцтваў па сертыфікацыі насення (далей - Асацыяцыя), перайшоўшы па наступнай спасылцы: http://escaa.org/index/action/page/id/4.
Акрамя таго, азнаёміцца з пералікам кампетэнтных органаў Еўрапейскага Саюза па сертыфікацыі насення, можна таксама на сайце Асацыяцыі, перайшоўшы па наступнай спасылцы: http://escaa.org/index/action/page/id/1.
Структура
Навіны
17.03.2025 Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 28 лютага па 13 сакавіка 2025 года
14.03.2025 Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
03.03.2025 Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 21 па 27 лютага 2025 года
24.02.2025 Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 14 па 20 лютага 2025 года
Архіў навін