
ЗВЯРТАЕМ ВАШУ ЎВАГУ!!!! Аб парушэннях пры рэалізацыі насення сельскагаспадарчых раслін у гандлёвых аб'ектах!
Пры правядзенні мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару ў суб'ектах насенняводства, якія ажыццяўляюць рэалізацыю насення сельскагаспадарчых раслін у гандлёвых аб'ектах, дзяржаўнай установай "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін" выяўляюцца наступныя тыповыя парушэнні:
- выдача пасведчання на насенне сельскагаспадарчых раслін па неўсталяванай форме.
Даведачна: Палажэнне аб парадку афармлення пасведчання на насенне сельскагаспадарчых раслін і форма пасведчання на насенне сельскагаспадарчых раслін устаноўлены ў пастанове Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2021 года № 47»Аб зацвярджэнні парадку афармлення пасведчання на насенне сельскагаспадарчых раслін і ўсталяванні яго формы";
- неадпаведнасць маркіроўкі насення на цэтлiку (этыкетцы) або ўпакоўцы з насеннем сельскагаспадарчых раслін.
Даведачна: патрабаванні да маркіроўкі насення на цэтліку (этыкетцы) або ўпакоўцы рэгламентаваны пунктам 23 Палажэння аб парадку дапрацоўкі, захоўвання, рэалізацыі, транспарціроўкі, упакоўкі, маркіроўкі насення сельскагаспадарчых раслін, зацверджанага пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2021 года № 48 «Аб парадку дапрацоўкі, захоўвання, рэалізацыі, транспарціроўкі, упакоўкі, маркіроўкі насення сельскагаспадарчых раслін»;
- ажыццяўленне дзейнасці на гандлёвых аб'ектах па рэалізацыі насення сельскагаспадарчых раслін без дакументаў, якія пацвярджаюць сартавыя і пасяўныя якасці насення, а таксама рэалізацыя насення сельскагаспадарчых раслін, сарты, якіх не ўключаны ў дзяржаўны рэестр сартоў сельскагаспадарчых раслін.
У кожным выпадку выяўленых парушэнняў, спецыялістамі дзяржаўнай установы" Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін " выносяцца патрабаванні (прадпісанні) аб ліквідацыі парушэнняў, выяўленых пры правядзенні мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
21 окт 2022
Іншыя навіны
09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах
02.12.2019
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 лістапада 2019 года
27.11.2019
Бульба - хлебу падпора!
25.11.2019
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 7 па 21 лістапада 2019 года
26.06.2019
УВАГА! НЕБЯСПЕЧНЫ КАРАНЦІННЫ ШКОДНІК - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!