
Аб выяўленні парушэнняў заканадаўства ў галіне аховы раслін у ходзе правядзення мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару па рэспубліцы ў 2022 годзе
Дзяржаўнымі інспектарамі Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін і яе тэрытарыяльнымі арганізацыямі ў абласцях у 2022 годзе было праведзена 14170 кантрольных (наглядных) мерапрыемстваў у форме мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару (далей – мерапрыемствы) у дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную са зваротам сродкаў аховы раслін.
Па выніках правядзення мерапрыемстваў было выяўлена 1856 парушэнняў. Найбольш распаўсюджанымі з іх з'яўляюцца:
зварот са сродкамі аховы раслін, якія не прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю і не уключанымі ў Дзяржаўны рэестр сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
зварот са сродкамі аховы раслін з неадпаведнасцю маркіроўкі, усталяванай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (адсутнасць нумара дзяржаўнай рэгістрацыі і нумара тарнай этыкеткі Рэспублікі Беларусь) і г. д.;
адсутнасць уліку наяўнасці сродкаў аховы раслін;
выяўленне вышей за парогавую колькасц асабліва небяспечных шкодных арганізмаў у пасевах сельскагаспадарчых культур.
Такім чынам, былі парушаны наступныя нормы заканадаўства ў галіне аховы раслін: Частка 2 артыкула 7, артыкула 21, 22, 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 25 снежня 2005 года «аб каранціне і ахове раслін», пастанова Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 5 чэрвеня 2012 года № 36 «Аб устанаўленні формаў дакументаў па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі», пастанова Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2016 г. № 29 «Аб устанаўленні пераліку асабліва небяспечных шкоднікаў, хвароб раслін і пустазелля».
Звяртаем увагу суб'ектаў, якія ажыццяўляюць зварот са сродкамі аховы раслін, на неабходнасць выканання патрабаванняў дзеючага заканадаўства ў галіне аховы раслін.
Інспекцыя па ахове раслін
16 фев 2023
Іншыя навіны
28.07.2023
Фітасанітарная сітуацыя ў пасадках бульбы па стане на 28.07.2023
10.07.2023
Увазе заяўнікаў!
01.06.2023
Парушэнні пры рознічным гандлі сродкаў аховы раслін
17.05.2023
Аб бяспецы сродкаў аховы раслін
17.02.2023
Кароткія вынiкi праведзенай працы Дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводству за 2022 год