
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 30 лiстапада 2023 года
За перыяд з 17 па 30 лiстапада 2023 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 5 выпадках выяўлення:
– паўднёваамерыканская таматная моль (Tuta absoluta (Meyrick) – 1 выпадак – у таматах свежых (7,006 т);
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак – на свежым салаце фрысе (1,916 т);
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 1 выпадак – у насеннi льна харчовага (20,0 т);
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 1 выпадак – у соевым шроце (74,65 т);
– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак – у зрэзаных кветках хрызантэм (140 шт.).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведкава: Паўднёваамерыканская таматная моль – небяспечны шкодны арганiзм гароднінных культур закрытага і адкрытага грунту, такіх як тамат, баклажан, бульба, перац, а таксама іншых раслін сямейства Пасленавыя – тытуня шызага, паслена лінейналістнага, паслена чорнага, дурнап'яна звычайнага і г.д. Расліны пашкоджваюцца гэтым фітафагам практычна ў кожнай фазе ўзросту, пачынаючы ад расады і да канца вегетацыі. Лічынка, актыўна сілкуючыся парэнхімай ліста ці плоду, выядае глыбокія тунэлі і як вынік, утварае «міны» няправільнай формы, зніжаючы ўраджай і яго якасць. Апроч гэтага, ствараюцца спрыяльныя ўмовы для заражэння раслін рознымі ўзбуджальнікамі хвароб. Шкоднасць таматнай молі можа дасягаць 100%. Асноўны шлях распаўсюджвання гэтага карантыннага аб'екта – ўвоз ці транзіт гародніннай прадукцыі, расады культурных ці дэкаратыўных раслін, клубняў бульбы, тара і раслінны субстрат. Вусені, кукалкі, якія знаходзяцца ў расадзе ці пладах, перавозяцца ў новыя рэгіёны, дзе шкоднік можа знайсці кармавую расліну, бо здольны развівацца на розных раслінах сямейства Пасленавыя. Высокая хуткасць развіцця таматнай молі і вялікая колькасць пакаленняў за сезон дазваляюць ёй акліматызавацца на новых тэрыторыях.
4 дек 2023
Іншыя навіны
17.11.2021
УВАЗЕ ЎСІХ СУБ'ЕКТАЎ НАСЕННЯВОДСТВА!
15.11.2021
Аб уступленні ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь
08.11.2021
УВАГА !!! Зацверджаны новыя пастановы Мінсельгасхарчу Рэспублікі Беларусь у галіне насенняводства
12.08.2021
УВАГА!!! Унесены змены ў заканадаўчы акт у галіне насенняводства
04.08.2021
УВАГА!!! Зацверджаны новыя заканадаўчыя акты ў галіне насенняводства
28.07.2021
Увага! Пчолы!