
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 2 па 8 лютага 2024 года
За перыяд з 2 па 8 лютага 2024 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 10 выпадках выяўлення:– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) - 1 выпадак у салаце латуке (5,3625 т);
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 5 выпадкаў у насенні сланечніка харчовага (112,0 т) і 1 выпадак у насенні рапсу харчовага (23,0 т);
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 1 выпадак у соевым шроце (57,62 т);
– вірус мазаікі пэпiна (Pepino mosaic virus) – 2 выпадкі ў таматах свежых (0,3 т) і ў таматах свежых черрі (0,4 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведка: Заходні кветкавы трыпс - каранцінны аб'ект, найбольш небяспечны шкоднік. Шырокі паліфаг, які пашкоджвае агародныя, дэкаратыўныя, кветкавыя расліны. Распаўсюджаны ў шматлікіх краінах і дзякуючы міжнароднаму гандлю арэал пашыраецца. Шкодзяць імага і лічынкі, сілкуючыся на лісці і ў кветках, радзей на пладах. Пашкоджанні маюць выгляд серабрыстых рысак, некратычных плям няправільнай або круглай формы, у выніку лісце марнее і ападае, сцеблы перакрыўляюцца, а плады дэфармуюцца. Frankliniella occidentalis таксама з'яўляецца пераносчыкам узбуджальнікаў вірусных захворванняў - віруса плямістага завядання таматаў (TSWV) і віруса некратычнай плямістасці бальзаміна (INSV). Заходні кветкавы трыпс лёгка пераносіцца ветрам, на вопратцы, у валасах, прыладах працы. Найбольш небяспечны перанос трыпса ў стадыі яйкі ўнутры расліннай ткані, што выключае своечасовае выяўленне насякомага. Але галоўнай крыніцай завозу шкодніка з'яўляюцца зрэзаныя і ўкаранелыя ў гаршках кветкі, цяплічная гародніна і зялёныя культуры з месцаў масавага развіцця фітафага.
12 фев 2024
Іншыя навіны
24.02.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 14 па 20 лютага 2025 года
17.02.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 07 па 13 лютага 2025 года
10.02.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 24 студзеня па 6 лютага 2025 года
30.01.2025
Аб забароне абыходжання са сродкамі аховы раслін у рознічным гандлі
27.01.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 23 студзеня 2025 года
20.01.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 3 па 16 студзеня 2025 года
16.01.2025
Адзіны дзень інфармавання
08.01.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 па 31 снежня 2024 года