Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
|
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 16 па 22 лютага 2024 годаЗа перыяд з 16 па 22 лютага 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 16 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) - 1 выпадак у хрызантэме ў субстраце (8 шт.);
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) - 9 выпадкаў у насенні сланечніка харчовага (188,8 т);
– гарчак паўзучы (Acroptilon repens L.) - 1 выпадак у насенні рыжака алейнага на перапрацоўку (19,430 т);
– вірус карычневай маршчыністай пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 4 выпадкі ў таматах свежых (58,243 т);
– вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus) - 1 выпадак у таматах свежых (5,688 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Гарчак паўзучы вядомы як адзін з найбольш злосных і цяжкавыкараняльных мнагалетнікаў сямейства складанакветкавых. Расліна дасягае ў вышыню 75 см і мае добра развітую каранёвую сістэму з магутным вертыкальным стрыжнем, дзякуючы якому гарчак можа выжываць у перыяды працяглай засухі. Насенне пустазелля захоўвае сваю ўсходжасць нават праз пяць гадоў. Гарчак паўзучы надзвычай шкодны. Ураджайнасць іншых культур на моцна засмечаных участках зніжаецца на 50-70%. Асноўная прычына такога зніжэння ўраджайнасці - вострая барацьба за вільгаць і пажыўныя рэчывы, якія ён засвойвае з глебы ў 2-5 разоў больш, чым культурныя расліны. Змагацца з гарчаком надзвычай цяжка.
26.02.2024 Другие новости
22.01.2024
15.01.2024
03.01.2024
26.12.2023
18.12.2023
06.12.2023
04.12.2023
11.11.2023
31.10.2023 |