Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 30 лiстапада 2023 года

За перыяд з 17 па 30 лiстапада 2023 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 5 выпадках выяўлення:

– паўднёваамерыканская таматная моль (Tuta absoluta (Meyrick) – 1 выпадак – у таматах свежых (7,006 т);

– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак – на свежым салаце фрысе (1,916 т);

– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 1 выпадак – у насеннi льна харчовага (20,0 т);

чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 1 выпадак – у соевым шроце (74,65 т);

– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак – у зрэзаных кветках хрызантэм (140 шт.).

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведкава: Паўднёваамерыканская таматная моль – небяспечны шкодны арганiзм гароднінных культур закрытага і адкрытага грунту, такіх як тамат, баклажан, бульба, перац, а таксама іншых раслін сямейства Пасленавыя – тытуня шызага, паслена лінейналістнага, паслена чорнага, дурнап'яна звычайнага і г.д. Расліны пашкоджваюцца гэтым фітафагам практычна ў кожнай фазе ўзросту, пачынаючы ад расады і да канца вегетацыі. Лічынка, актыўна сілкуючыся парэнхімай ліста ці плоду, выядае глыбокія тунэлі і як вынік, утварае «міны» няправільнай формы, зніжаючы ўраджай і яго якасць. Апроч гэтага, ствараюцца спрыяльныя ўмовы для заражэння раслін рознымі ўзбуджальнікамі хвароб. Шкоднасць таматнай молі можа дасягаць 100%. Асноўны шлях распаўсюджвання гэтага карантыннага аб'екта – ўвоз ці транзіт гародніннай прадукцыі, расады культурных ці дэкаратыўных раслін, клубняў бульбы, тара і раслінны субстрат. Вусені, кукалкі, якія знаходзяцца ў расадзе ці пладах, перавозяцца ў новыя рэгіёны, дзе шкоднік можа знайсці кармавую расліну, бо здольны развівацца на розных раслінах сямейства Пасленавыя. Высокая хуткасць развіцця таматнай молі і вялікая колькасць пакаленняў за сезон дазваляюць ёй акліматызавацца на новых тэрыторыях.



4 дек 2023

Іншыя навіны

24.02.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 14 па 20 лютага 2025 года

17.02.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 07 па 13 лютага 2025 года

10.02.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 24 студзеня па 6 лютага 2025 года

30.01.2025
Аб забароне абыходжання са сродкамі аховы раслін у рознічным гандлі

27.01.2025
Аб выяўленых парушэннях заканадаўства ў галіне насенняводства сельскагаспадарчых раслін пры правядзенні мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару ў 2024 годзе

27.01.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 23 студзеня 2025 года

24.01.2025
Аб выяўленні парушэнняў заканадаўства ў галіне аховы раслін падчас правядзення мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару суб'ектаў гаспадарання ў 2024 годзе

20.01.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 3 па 16 студзеня 2025 года

16.01.2025
Адзіны дзень інфармавання

08.01.2025
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 па 31 снежня 2024 года


Навіны 1 - 10 из 159
Страницы:

Зварот да спісу