
Аб сродках аховы раслін, якія прыйшлі ў непрыдатнасць
Дзяржаўная ўстанова "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін" даводзіць да Вашай звесткі, што ў адпаведнасці з пунктам 29 артыкула 1 закона Рэспублікі Беларусь ад 25 снежня 2005 года № 77-З "Аб каранціне і ахове раслін" вызначана паняцце непрыдатных сродкаў аховы раслін : сродкі аховы раслін, якія прыйшлі ў непрыдатнасць – сродкі аховы раслін са скончаным тэрмінам прыдатнасці або склад, фізічныя, хімічныя ўласцівасці, прэпаратыўная форма якіх не адпавядае звесткам, указаным у дакуменце, які пацвярджае якасць сродкаў аховы раслін, выдадзеным вытворцам.
Таму, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць абыходжанне са сродкамі аховы раслін з 22 красавіка 2024 года, абавязаны спыніць абыходжанне са сродкамі аховы раслін са скончаным тэрмінам прыдатнасці і з неадпаведнасцю якасных паказчыкаў, указаных у дакуменце, які пацвярджае якасць, выдадзеным вытворцам.
За парушэнне патрабаванняў заканадаўства ў галіне аховы раслін прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
15 мая 2024
Іншыя навіны
28.07.2023
Фітасанітарная сітуацыя ў пасадках бульбы па стане на 28.07.2023
10.07.2023
Увазе заяўнікаў!
01.06.2023
Парушэнні пры рознічным гандлі сродкаў аховы раслін
17.05.2023
Аб бяспецы сродкаў аховы раслін
17.02.2023
Кароткія вынiкi праведзенай працы Дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводству за 2022 год