![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 10 па 16 мая 2024 годаЗа перыяд з 10 па 16 мая 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 6 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 16 выпадках выяўлення: – заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 3 выпадкі на салаце свежым (1,8375 т) і капусце белакачаннай свежай (36,8 т); – амерыканская таматная моль (Tuta absoluta (Meyrick) – 2 выпадкі ў таматах свежых (22,5 т); – белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) - 3 выпадкі на зрэзаных кветках хрызантэм (340 шт.); – чарада волосістая (Bidens рilosa L.) – 1 выпадак у шроце соевым (54,1 т); – вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 3 выпадкі ў таматах свежых (0,1215 т); – вірус карычневай маршчыністай пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 4 выпадкі ў таматах свежых (6,4695 т). Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведачна: Белая іржа хрызантэм - каранціннае грыбковае захворванне. Puccinia horiana пашкоджвае у асноўным лісце (асабліва маладыя тканіны), радзей сцеблы і кветкі. На іх з'яўляюцца невялікія светла-зялёныя плямы, якія з часам павялічваюцца і становяцца ярка-жоўтымі, а іх цэнтр набывае карычневы колер і ўціскаецца ўнутр. Моцна пашкоджаннае лісце заўчасна адмірае і часта закручваецца долу, а расліны выглядаюць як абпаленыя. Масавае пашкоджванне хрызантэм у цяпліцах можа выклікаць больш за 80% знішчэння ўраджаю. Узбуджальнік хваробы звычайна перадаецца з заражанымі чаранкамі і раслінамі хрызантэм, у тым ліку зрэзаныя кветкі. У прыродзе патаген пераносіцца ветрам (на адлегласць больш за 800 метраў), птушкамі, насякомымі, сельскагаспадарчымі прыладамі, кроплямі вады пры апырскванні хрызантэм. Лепшай прафілактыкай дадзенага захворвання з'яўляецца выкарыстанне здаровага пасадачнага матэрыялу хрызантэм.
20.05.2024 Другие новости
09.12.2024
02.12.2024
25.11.2024
18.11.2024
11.11.2024
04.11.2024
28.10.2024
21.10.2024
14.10.2024
07.10.2024
23.09.2024
09.09.2024
02.09.2024
26.08.2024
19.08.2024
05.08.2024
29.07.2024
22.07.2024
15.07.2024 |