Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 19 па 25 чэрвеня 2026 года
За перыяд з 19 па 25 чэрвеня 2026 года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 5 відаў каранцінных аб'ектаў у 7 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на цыкорыі свежым;
– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм;
– чарада валасістая(Bidens pilosa L.) – 1 выпадак у шроце соевым;
– вірус мазаікі пепіна(Pepino mosaic virus) – 3 выпадкі у таматах свежых;
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) – 1 выпадак ў таматах свежых.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата з'яўляецца сур'ёзнай праблемай для вытворцаў таматаў і перцаў, асноўных раслін-гаспадароў. Эканамічныя страты ў выніку заражэння вірусам звязаны з прыгнётам расліны-гаспадара, зніжэннем ураджайнасці і таварных якасцяў пладоў тамата і перцу, так за 4 месяцы вегетацыі заражаных раслін іх ураджайнасць зніжаецца да 50 %. Апроч страт ураджаю, эканамічная шкода выяўляецца выдаткамі на ўжыванне санітарна-гігіенічных мерапрыемстваў і поўнай пераарыентацыі гаспадарак на іншую вытворчасць. Сімптомы праявы ToBRFV на раслінах: хлароз, мазаісты малюнак і плямістасць, якая часцей за ўсе назіраецца на маладых лісціках і бакавых парастках. Таксама адзначаюць уздзьмутасць і дэфармацыю ў выглядзе звужэння ліставой пласцінкі. Пры моцным паражэннi адбываецца завяданне, а потым пажаўценне і гібель раслiны. Галоўным шляхам распаўсюджвання ToBRFV на вялiкiя адлегласці з'яўляецца насенне, дзе інфекцыя захоўваецца некалькіх гадоў. З заражанага насення патаген інфектуе маладыя праросткі і перадаецца ў час пікіравання ці прышчэпа, г.зн. на ўсіх этапах фармавання раслін да iх пасадкі на пастаяннае месца вегетацыі. Далей ад расліны да расліны вірус эфектыўна перадаецца механічна пры доглядавых працах, г.зн. падвязванне, выдаленне ліста, збор пладоў і інш. У выпадку апрацоўкі таматаў і перцаў на гідрапоніцы вірус распаўсюджвання з пажыўным растворам, аднак дадзеная крыніца інфекцыі меней значная ў параўнанні з механічнай перадачай віруса.
29.06.2026
Іншыя навіны
10.08.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 24 ліпеня па 6 жніўня 2026 года
27.07.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 23 ліпеня 2026 года
20.07.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 10 па 16 ліпеня 2026 года
13.07.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 2 па 9 ліпеня 2026 года
06.07.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 26 чэрвеня па 1 ліпеня 2026 года
22.06.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 12 па 18 чэрвеня 2026 года
15.06.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 05 па 11 чэрвеня 2026 года
08.06.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 29 мая па 4 чэрвеня 2026 года
01.06.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 мая 2026 года
29.05.2026
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў
25.05.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 8 па 21 мая 2026 года
11.05.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 1 па 7 мая 2026 года
04.05.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 17 па 30 красавіка 2026 года
22.04.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 10 па 16 красавiка 2026 года
13.04.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 3 па 9 красавіка 2026 года
06.04.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 сакавіка па 02 красавіка 2026 года
23.03.2026
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 13 па 19 сакавіка 2026 года









