
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 24 па 30 мая 2024 года
За перыяд з 24 па 30 мая 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 7 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 12 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на капусце пякiнскай свежай (4,0 т);
– амерыканская таматная моль (Tuta absoluta (Meyrick) – 1 выпадак у таматах свежых (3,0 т);
– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) - 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм (80 шт.);
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) – 2 выпадкі ў насенні сланечніка харчовага (41,5 т);
– чарада волосістая (Bidens рilosa L.) – 2 выпадкі ў шроце соевым (113,08 т);
– вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 4 выпадкі ў таматах свежых (44,88 т);
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 1 выпадак у таматах свежых (0,8 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
3 июн 2024
Іншыя навіны
19.07.2021
Падрыхтоўка незагружаных складскіх памяшканняў да захоўвання збожжа ўраджаю 2021 года.
29.06.2021
УВАГА! Заключная апрацоўка азімага рапсу
29.06.2021
Ахова бульбы ад хвароб
18.06.2021
Правядзенне ахоўных мерапрыемстваў сельскагаспадарчых раслін пры павышаным тэмпературным рэжыме
07.05.2021
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў
18.02.2021
Выкананне тэмпературнага рэжыму пры захоўванні сродкаў аховы раслін
03.02.2021
Увага! АБIГА-ПIK.