
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 28 чэрвеня па 04 ліпеня 2024 года
За перыяд з 28 чэрвеня па 04 ліпеня 2024 года года iнспектарамi дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 5 выпадках выяўлення:
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) – 2 выпадкі у соевым шроце (133,9 т);
– вірус мазаікі пепіно (Pepino mosaic virus) - 2 выпадкі ў таматах свежых (14,019 т);
– вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 1 выпадак у таматах свежых (1,0 т).
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
8 июл 2024
Іншыя навіны
09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах
02.12.2019
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 лістапада 2019 года
27.11.2019
Бульба - хлебу падпора!
25.11.2019
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 7 па 21 лістапада 2019 года
26.06.2019
УВАГА! НЕБЯСПЕЧНЫ КАРАНЦІННЫ ШКОДНІК - КАРЫЧНЕВА-МАРМУРОВЫ КЛОП!