Навіны

Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 22 па 28 лістапада 2024 года

За перыяд з 22 па 28 лістапада 2024 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 7 вiдаў каранцінных аб'ектаў у 15 выпадках выяўлення:

– міжземнаморская пладовая муха (Ceratitis capitata Wiedemann) - 2 выпадка ў клеменцінах свежых;

амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) - 1 выпадак у насенні сланечніка харчовага;

– гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) - 1 выпадак у насенні рапсу харчовага;

– павіліка (Cuscuta spp.) - 1 выпадак у насенні люцэры;

чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 5 выпадкаў у шроце соевым;

вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus) - 1 выпадак у таматах свежых;

вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата (Tomato brown rugose fruit virus) - 4 выпадкі ў таматах свежых.

Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведачна: Міжземнаморская пладовая муха - шмат'ядны каранцінны шкоднік, які пашкоджвае плады апельсіна, мандарына, авакада, хурмы, інжыра, банана, лімона, суніцы, граната, абрыкоса, яблыні, слівы, чарэшні, вінаграда, а таксама больш 260 розных відаў садавіны, кветак, гародніны і арэхаў. Шкодзяць лічынкі, якія выядаюць мякаць пладоў, выклікаючы іх заўчаснае паспяванне і ападанне. Значныя страты ад гэтага шкодніка часта застаюцца незаўважным да моманту, калі плоды становяцца мяккімі, з пацямненнем на скурке, асабліва гэта прыкметна на апельсінах і іншых цытрусавых, а мякоць губляе таварныя якасці. Страты ўраджаю могуць складаць ад 30 да 100 працэнтаў. Асноўны спосаб распаўсюджвання - імпарт заселенай шкоднікам расліннай прадукцыі, таму асноўнымі ахоўнымі мерамі з'яўляецца дбайны надгляд і экспертыза пладоў, якія паступілі ў пунктах увозу.



2 дек 2024

Іншыя навіны

19.07.2021
Падрыхтоўка незагружаных складскіх памяшканняў да захоўвання збожжа ўраджаю 2021 года.

29.06.2021
УВАГА! Заключная апрацоўка азімага рапсу

29.06.2021
Ахова бульбы ад хвароб

18.06.2021
Правядзенне ахоўных мерапрыемстваў сельскагаспадарчых раслін пры павышаным тэмпературным рэжыме

21.05.2021
Дадатак да дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволенных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

17.05.2021
Электронная версія «Дзяржаўны рэестр сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь»

07.05.2021
Дадатак да Дзяржаўнага рэестру сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў

27.04.2021
Электронная версія «Дзяржаўны рэестр сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь»

18.02.2021
Выкананне тэмпературнага рэжыму пры захоўванні сродкаў аховы раслін

03.02.2021
Увага! АБIГА-ПIK.


Навіны 121 - 130 из 159
Страницы:

Зварот да спісу