
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 13 па 19 снежня 2024 года
За перыяд з 13 па 19 снежня 2024 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 3 вiда каранцінных аб'ектаў у 3 выпадках выяўлення:
– міжземнаморская пладовая муха (Ceratitis capitata Wiedemann) - 1 выпадак у клеменцінах свежых;
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) - 1 выпадак у насенні сланечніка харчовага;
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 1 выпадак у шроце соевым.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) - аднагадовая травяністая расліна сямейства Астравыя, злоснае каранціннае пустазелле. Забруджвае ўсе палявыя культуры, асабліва абганяльныя і збожжавыя. Густа расце на абочынах чыгуначных, шашэйных і грунтавых дарог, па берагах рэк і сажалак, у садах, вінаградніках, на лугах, пашах, полеахоўных лясных палосах, на пустках і іншых неапрацоўваных землях, на вуліцах і на прысядзібных участках. Развіваючы магутную надземную масу і каранёвую сістэму, моцна прыгнятае культурныя расліны, затрудняе іх уборку, зніжае ўрадлівасць глебы, выносячы з яе вялікую колькасць элементаў мінеральнага харчавання. Амброзія расходуе вельмі шмат вады на абразоўванне адзінкі сухога рэчыва, што прыводзіць да высушэння глебы. Зніжае кармавыя якасці сена і пашы, з-за ўтрымання ў яе лісці горкіх эфірных алеяў. Пылок амброзіі выклікае масавыя алергічныя захворванні. У новыя рэгіёны насенне заносіцца з насенным і харчовым матэрыялам, расадай і іншай падкаранціннай прадукцыяй. Натуральнае распаўсюджванне адбываецца з воднымі патокамі, ветрам, птушкамі, з коламі транспартных сродкаў і інш.
23 дек 2024
Іншыя навіны
17.11.2021
УВАЗЕ ЎСІХ СУБ'ЕКТАЎ НАСЕННЯВОДСТВА!
15.11.2021
Аб уступленні ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь
08.11.2021
УВАГА !!! Зацверджаны новыя пастановы Мінсельгасхарчу Рэспублікі Беларусь у галіне насенняводства
12.08.2021
УВАГА!!! Унесены змены ў заканадаўчы акт у галіне насенняводства
04.08.2021
УВАГА!!! Зацверджаны новыя заканадаўчыя акты ў галіне насенняводства
28.07.2021
Увага! Пчолы!