![]() |
Паштовы адрас:Рэспубліка Беларусь, 220034 г. Мінск, вул. Чырвоназорная, 8 Тэлефон / факс: (+375 17) 355-98-57; 374-53-57 |
Навіны | |
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 20 па 31 снежня 2024 годаЗа перыяд з 20 па 31 снежня 2024 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 2 вiда каранцінных аб'ектаў у 14 выпадках выяўлення: - шмат'ядная муха-гарбатка (Megaselia scalaris (Loev) - 8 выпадкаў у тытунёвай сыравіне; – чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 6 выпадкаў у шроце соевым. Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Даведачна: Шмат'ядная муха-гарбатка – гэта сапрафітная муха, даўжынёй 2-3 мм. Від цеплалюбівы. Шкодзіць лічынка, у першую чаргу запасам, аднак, у натуральных умовах лічынкі часта выяўляецца ў розных арганічных рэштках як расліннага, так і жывёльнага паходжання: соі, муце, сыры, вяленай рыбе, гнілой гародніне і садавіне, а таксама здольная наносіць істотную шкоду грыбным плантацыям, пашкоджваючы міцэлій і пладовыя целы вешанак (Pleurotus spp.), шампіньёнаў (Agaricus spp.), труфеляў (Tuber spp.) і г.д. Дадзены фітафаг можа служыць пераносчыкам шматлікіх небяспечных інфекцый, у тым ліку, халеры. Лічынкі мухі могуць выклікаць факультатыўныя міязы ў жывёл і чалавека, пры гэтым паражаюцца не толькі адкрытыя раны і язвы на скуры, але і ўнутраныя органы. Шырокаму распаўсюджванню віда спрыяе ўвоз рознай садавіны, асабліва гэта тычыцца пераспелых ці перавозімых ў паўторна выкарыстоўванай забруджанай тары, і шампіньёнаў з рэгіёнаў распаўсюджвання шкодніка. Магчымы таксама занос з грузамі, напрамую не звязанымі з прадуктамі харчавання, з рознымі экзатычнымі жывёламі, у тым ліку і з насякомымі, унутры самалётаў і марскіх суднаў, у апярэнні пералётных птушак.
8 янв 2025 Другие новости
15.04.2020
21.01.2020
13.01.2020
24.12.2019 |