
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 7 па 13 лютага 2025 года
За перыяд з 7 па 13 лютага 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 4 вiда каранцінных аб'ектаў у 4 выпадках выяўлення:
– заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Pergande) – 1 выпадак на суніцы свежай;
– паўдневаамерыканская таматная моль (Tuta absoluta (Meyrick)) – 1 выпадак у таматах свежых;
– белая іржа хрызантэм (Puccinia horiana Henn.) – 1 выпадак на зрэзаных кветках хрызантэм;
– гарчак паўзучы (Acroptilon repens DC.) – 1 выпадак у насенні гарчыцы харчовай.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Паўдневаамерыканская таматная моль - небяспечны каранцінны шкоднік, які пашкоджвае і знішчае таматы ў адкрытым і закрытым грунце. Акрамя таматаў, T. аbsoluta сілкуецца на іншых агароднінных культурах сямейства Пасленавых (бульба, баклажан, перац і іншыя). Шкодзяць гусеніцы, якія ядуць тканіны ліста, утвараючы на яго паверхні міны (плямы) няправільнай формы. Унутры гэтых мін могуць быць як самі гусеніцы, так і прадукты іх жыццядзейнасці. У выніку ліст тамата становіцца падобным на напаўпразрыстую марлю, пры гэтым захоўвае сваю форму. Пашкоджваюць гусеніцы і плады таматаў, спрыяючы іх загніванне і істотна зніжаючы таварныя якасці. Крыніцай распаўсюджвання паўдневаамерыканскай таматнай молі могуць быць заселеныя гусеніцамі плады таматаў; расада з яйкамі ці гусеніцамі; натуральны лёт матылькоў у летні перыяд (імага таматнай молі добра лётаюць і падхопленыя ветрам пераносяцца на значныя адлегласці).
17.02.2025
Іншыя навіны
04.08.2021
Увага!!! Зацверджаны новыя заканадаўчыя акты ў галіне насенняводства
28.07.2021
Увага!!! Пчолы!
19.07.2021
Падрыхтоўка незагружаных складскіх памяшканняў да захоўвання збожжа ўраджаю 2021 года.
29.06.2021
Увага! Заключная апрацоўка азімага рапсу
29.06.2021
Ахова бульбы ад хвароб
18.06.2021
Правядзенне ахоўных мерапрыемстваў сельскагаспадарчых раслін пры павышаным тэмпературным рэжыме
18.02.2021
Выкананне тэмпературнага рэжыму пры захоўванні сродкаў аховы раслін
13.01.2021
Аб пасяджэнні рабочай групы па пытаннях развіцця насенняводства ў ЕАЭС
24.12.2020
Праверка кваліфікацыі ў 2020 годзе
27.08.2020
Семінар - нарада па пытаннях насенняводства кукурузы
29.07.2020
Аб кантролі ўтрымання перхлората ў харчовай прадукцыі.
13.01.2020
Падрыхтоўка бульбы да новага сезона 2020 года
09.12.2019
Аб выяўленні паўднёваамерыканскай таматнай молі ў таматах
27.11.2019
Бульба - хлебу дапамога!