
Аб выяўленні каранцінных аб'ектаў з 14 па 20 лютага 2025 года
За перыяд з 14 па 20 лютага 2025 года інспектарамі дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін» па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) у імпартнай падкаранціннай прадукцыі, якая ўвозiлася ў Рэспублiку Беларусь, было выяўлена 2 вiда каранцінных аб'ектаў у 4 выпадках выяўлення:
– амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia L.) - 2 выпадкі ў насенні сланечніка харчовага;
– чарада валасістая (Bidens рilosa L.) - 2 выпадкі ў шроце соевым.
Па выніках каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) ва ўсіх выпадках выяўлення каранцінных аб'ектаў прыняты меры ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Даведачна: Амброзія палыналістая - аднагадовая травяністая расліна сямейства Астравыя, небяспечнае каранціннае пустазелле. Забруджвае практычна ўсе палявыя культуры, асабліва моцна палі, занятыя агародніннымі і абганяльнымі, пусткі, абочыны аўтамабільных дарог і чыгунак, а таксама тэрыторыі населеных пунктаў. Эканамічны ўрон ад гэтага пустазелля выяўляецца ў зніжэнні ўраджайнасць культурных раслін, засмечанні гатовай прадукцыі, пагаршэнні якасці кармоў. Таксама амброзія небяспечная для чалавека. Падчас цвіцення яе пылок можа распаўсюджвацца на далёкія адлегласці. Нават у невялікіх колькасцях яна выклікае ў людзей рэзкую алергію. Для прадухілення ўвозу амброзіі палыналістай з імпартнай падкаранціннай прадукцыяй з зон, дзе дадзенае пустазелле шырока распаўсюджаны, рэкамендуецца праводзіць пільны кантроль за насенным матэрыялам і кармамі, сістэматычна абследаваць сельскагаспадарчыя ўгоддзі для выяўлення «першасных» ачагоў пустазелля.
24 фев 2025
Іншыя навіны
13.01.2021
Аб пасяджэнні рабочай групы па пытаннях развіцця насенняводства ў ЕАЭС
24.12.2020
Праверка кваліфікацыі ў 2020 годзе
27.08.2020
Семінар - нарада па пытаннях насенняводства кукурузы
29.07.2020
Аб кантролі ўтрымання перхлората ў харчовай прадукцыі.
27.07.2020
Фітасанітарная сітуацыя ў пасевах сельскагаспадарчых культур у рэспубліцы па стане на 27.07.2020
24.07.2020
Аб пасяджэнні рабочай групы
19.06.2020
Аб фітасанітарнай сітуацыі ў пасевах сельскагаспадарчых культур па стане на 17.06.2020
01.06.2020
УВАГА!!! Аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў